Новинки шумилинского парка

Актуалии Общество

І альтанка, і грыбы, і чарапаха
Новыя малыя архітэктурныя формы “справілі наваселле” ў гарадскім парку.  Дзеці першымі віталі з’яўленне ля вадаёма скульптурных выяў птушак (іх прэзентавала “Шумілінскае ПМС”), чарапахі (лясгас) і маржа (аддзел культуры), ацанілі грыбную паляну за “Кляксай” (аддзел адукацыі), пачалі забаўляцца з сіненькім паравозікам, зладжанам ў райспажыўтаварыстве. Усім наведвальнікам парку даспадобы прыйшлася альтанка, змайстраваная ўмельцамі УП ЖКГ. Знайшлося тут месца і дэкаратыўнаму калодзежу, які прывезлі майстры ПМК-70, і металічнаму чалавеку — тварэнне УП “Шумілінарайгаз”.
Гэта ўдзельнікі агляду-конкурсу на лепшую малую ландшафтна-архітэктурную форму і вырабы народнай творчасці, які праходзіў сярод арганізацый райцэнтра, выставілі свае работы. І работы былі ацэнены камісіяй падчас правядзення 3 ліпеня раённага свята “Родная зямля”.
За актыўны ўдзел у конкурсе ў намінацыі “Лепшая малая ландшафтна-архітэктурная форма” ўзнагароджаны:
УП ЖКГ (дырэктар В. А. Коўзан) і ПМК-70 (А. П. Быкаў) — яны занялі другое месца (першае месца камісія рашыла не прысуджаць);
“Шумілінскі лясгас” (дырэктар І. Я. Папок), аддзел культуры (начальнік А. Ф. Мацвяйчук) і аддзел адукацыі райвыканкама (П. У. Спірыдонаў) — падзялілі трэцяе месца.
Удзячныя пісьмы старшыні раённага выканаўчага камітэта аб’яўлены райспажыўтаварыству (старшыня В. В. Доктараў), “Шумілінарайгазу” (дырэктар Д. Г. Талан), “Шумілінскаму ПМС” (начальнік В. Л. Філіпаў).
Кіраўнік раёна В. А. Падляшчук 4 ліпеня пасля рабочай нарады павіншаваў пераможцаў конкурсу і ўручыў ім узнагароды.
Аліна ПЯТРОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *