На старте — шумилинские семьи

Актуалии Семья Спорт, туризм

На старце – сем’і
У чацвер, 12 кастрычніка, у спартыўнай зале Шумілінскай СШ №1 прайшло спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці.
За перамогу змагаліся сем’і Даніловічаў (яны абаранялі гонар дзіцячага сада №1), Котавых (дзіцячы сад №2), Пятроўскіх (дзіцячы сад №3), Томашавых (дзіцячы сад №4) і Сталяровых (Светласельскі дзіцячы сад).
Арганізатары мерапрыемства – работнікі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра – удала спалучылі спартыўныя конкурсы з забаўляльнымі. Невядома, чаго ў той вечар было больш – спартыўнага азарту ці усмешак і гумару. Зразумела, што больш усіх стараліся дзеці, менавіта яны са сваім дзіцячым імпэтам задорна выконвалі заданні і шчыра перажывалі за бацькоў.  Даспадобы прыйшліся ўдзельнікам конкурсы, пачынаючы “сямейным баскетболам” і заканчваючы  “парадам мод з газет”.
Адназначна можна сцвярджаць, што прайграўшых і выйграўшых у гэты вечар не было. Хаця дзеля справядлівасці адзначым, што найбольшую колькасць балаў набрала сям’я Даніловічаў. Усе сем’і атрымалі салодкія падарункі  і сюрпрыз-падарунак ад арганізатараў – месячны сямейны абанемент на бясплатнае наведванне басейна.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №81 ад 17.10.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *