Зима не за горами – запасаемся дровами

Актуалии Общество Экономика

На двары спякота, але думай пра зіму
Спёка расслабляе, але не павінна адсоўваць на задні план клопаты пра зіму. Руплівы гаспадар пра паліва падумае загадзя. Пойдзе ў лясніцтва, у лясгас, патэлефануе ў райпаліўзбыт, дзе яго паставяць на чаргу. Праз два тыдні дровы, папілаваныя на цуркі, будуць ляжаць на падворку. Абы грошы…
Дровы сёння нятанныя. Людзі яшчэ настальгічна прыгадваюць той час, калі можна было, груба кажучы, за бутэльку гарэлкі прывезці прычэп дроў. Сёння такіх “альтруістаў” не знайсці — вязуць, прадаюць, але за  грошы.
— Бясплатных паслуг сёння няма, — разважае дырэктар УП “Шумілінапаліўзбыт” У. М. Кійко. — Ёсць льготная катэгорыя спажыўцоў, ім паліва дзешавей. А ўвогуле цэны на дровы “паўзуць” уверх, і “зацугляць” іх цяжка. Цана на дровы — гэта цана і паліва, і зарплата, і, калі хочаце, наш прыбытак. А як без яго? Хоць мізар. Інакш не будзе за што купіць і запчасткі да трактара…
З пачатку года ў райпаліўзбыце мелі 600 тысяч рублёў прыбытку. Ад паслуг — ад распілоўкі дроў, іх прывозкі. Сапсаваўся пагрузчык, яму 26 гадоў, а без яго як без рук. Трэба купіць запчасткі, а на іх пойдзе звыш 300 тысяч. Вось так і таяць крыхі таго прыбытку.
Цэны на дровы, паўторымся ж, нізкімі не назавеш. Больш за 200 тысяч каштуе прычэп распілаваных дроў, а калі дадаць 8 тысяч рублёў за кіламетр прывозкі, стане ясна: за 20 ці 30 кіламетраў дастаўкі трактар балюча б’е заказчыка па кішэні. Многія шукаюць іншыя варыянты: звяртаюцца непасрэдна  ў лясніцтва, наймаюць вальшчыка і нарыхтоўваюць палі-ва самі. Тым не менш чарга на дровы ў райпаліўзбыце ёсць. Асаблі-ва пачаў рупіцца народ пра зіму ў сярэдзіне чэрвеня, сёння — самы, бадай, пік заказаў. Па стану на 16 ліпеня на двары прадпрыемства ляжала, між тым, усяго 50 кубаметраў дроў. Нягуста, калі ўлічыць, што за дзень вывозіцца для спажыўцоў 20 кубоў. Праўда, ёсць пэўная запазычанасць у райпаліўзбыта перад Шумілінскім лясгасам, аднак многія запазычылі і паліўнай арганізацыі.
Карыстаецца попытам у спажыўца і торфабрыкет. За тыдзень вывозіцца 50-60 тон паліва. А на адвозцы адзін трактар — і брыкет вязе, і дровы. Вельмі дарэчы было б набыць яшчэ адзін. Калі б быў наведзены парадак з узаемаразлікамі, так яно і сталася б…
І апошняе. Стаіць спякота, і не пакідае трывога У. М. Кійко: а што калі будзе накладзена забарона на ўезд у лясы. Тады   райпаліўзбыт стане на прыкол, хоць і часовы…

Автор Николай МОРОЗ.
Опубликовано в №57 от 27.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *