Шумилинские волейболисты стали чемпионами Беларуси!

Актуалии Новости Спорт, туризм

Учора – чэмпіёны вобласці, сёння – чэмпіёны Беларусі

На мінулым тыдні ў Магілёве прайшла рэспубліканская спартакіяда СДЮШАР па валейболе сярод хлопцаў 2003 года нараджэння. За перамогу змагаліся валейбольныя калектывы, якія выйгралі абласныя першынствы і першынство Мінска. Упершыню ў гісторыі чэмпіёнам Беларусі стала каманда Шумілінскай СДЮШАР.
Гэта стала заканамерным вынікам упартай працы трэнера і шумілінскіх юнакоў, якія нядаўна дабіліся перамогі на першынстве Віцебскай вобласці па валейболе і права абараняць гонар Прыдзвіння.
За нашу каманду гулялі Данііл Сафонаў (капітан каманды), Ілья Хамаганаў, Станіслаў Бяззубенка, Ілья Піульскі, Аляксандр Лабачоў, Мікіта Шкулаў, Павел Церашчук, Раман Насцюшкін,  Кірыл Радкевіч, Данііл Аўчыннікаў.  Таксама за “дружыну” Аляксея Паршыкава выступалі аршанцы Уладзіслаў Тамашэўскі і Уладзіслаў Раманкевіч.
Пачала каманда з перамогі: у першы дзень спартакіяды абыграла гаспадароў – каманду Магілёўскай СДЮШАР. Самым складаным стаў чацвер – у першай сустрэчы шумілінцы абыгралі мінчан.
Ад паядынку “Гродзенская СДЮШАР” – “Мінская СДЮШАР” залежала размеркаванне каманд у прызавой тройцы, і інтрыга захоўвалася да канца. У выніку – у матчы перамаглі валейбалісты Мінскай СДЮШАР і занялі другое месца, трэцяе – у Гродзенскай СДЮШАР.
Віншуем валейбольную каманду Шумілінскай СДЮШАР і яе трэнера Аляксея Паршыкава з перамогай на рэспубліканскай спартакіядзе і жадаем новых спартыўных дасягненняў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

На здымку: Кубак пераможцаў атрымлівае капітан каманды Данііл Сафонаў.
Надрукавана ў №86 ад 03.11.2017 г.



4 комментария по теме “Шумилинские волейболисты стали чемпионами Беларуси!

  1. Обидно за ребят,за тренера и зв всех людей имеющих хоть какое-то отношение к это Большой, да Большой победе. Спортивная школа впервые за 50 лет стала Первой в Стране.А место в газете нашлось только на (задворках).Как- будто чемпионат бани выиграли…????????? Ребята и Тренер с Большой победой вас. Вы лучшие в Стране…

  2. Извините, Александр, но материал о победе шумилинских волейболистов в газете стоит на 1-й полосе с переносом на 7-ую.

  3. да ладно вам, Александр, на первой странице есть фото и статья. интересно другое — как отблагодарили ребят за такую высокую победу в той же спортшколе и вообще в районе. предусмотрен ли какой-то призовой фонд. ведь они действительно заслужили.

  4. обидно за Александра. Наверно оказался на своих задворках. А газете респект. И первая страница, и 2 фотографии, и фамилии чемпионов.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *