Шумилинский историко-краеведческий музей приглашает на выставку

Культура Новости

Выстава ў музеі

Да 100-гадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі з 4 па 30 лістапада будзе праходзіць выстава “Вялікае свята мінулых гадоў – 7 лістапада”.

У прасторы выставы аб’яднаюцца некалькі тэматычных раздзелаў: “Нашы землякі, узнагароджаныя ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі”, “Святкаванне Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі на фотаздымках мінулых гадоў”. Будуць пададзены калекцыі віншавальных паштовак, паштовых марак, значкоў з фондаў музея, аб’яднаных тэматыкай свята. Выстава раскажа пра вулічную сістэму райцэнтра, аб’екты якой названы ў гонар падзей і дзеячаў рэвалюцыі. У наведвальнікаў з’явіцца магчымасць пазнаёміцца з калекцыяй манет і банкнот 20-90-ых гадоў 20 стагоддзя, а з дапамогай інсталяцыі “Вялікі Кастрычнік” – даведацца пра жыццё і побыт шумілінцаў у эпоху аднай з самых значных і маштабных гістарычных падзей мінулага стагоддзя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *