А членам БРСМ — скидки

Молодёжь Новости

Скідкі членам БРСМ

Грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” арганізуе сістэму сацыяльна-эканамічнай падтрымкі моладзі.  Адной з умоў работы праграмы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца стварэнне ўласнай сеткі дысконтнай сістэмы. Як адзначыла в.а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Вольга Рылова, пастаянна павялічваецца  спіс гандлёвых кропак, у якіх члены БРСМ могуць атрымаць зніжкі.
“У Шуміліне пры прад’яўленні членскага білета грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» вы атрымаеце скідку 3% у магазіне бытавой тэхнікі і электронікі “Твой эксперт” (вул. 70 год БССР, 5),  5%  у магазіне “Каблучок” (вул. Ленінская, 36), 2% у магазіне “Аўтазапчасткі” (вул. Магістральная, 17), да 30% – у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры,  – падкрэсліла Вольга Рылова. – Упэўнена, што гэты спіс будзе пашырацца.”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №88 ад 14.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *