Улицы Шумилино украсили кованные архитектурные формы

Общество

Прыгожа і сучасна

На вуліцах райцэнтра ўвосень непрыкметна з’явіліся новыя архітэктурныя формы, якія сталі сапраўдным упрыгажэннем.

Вось ля фізкультурна-аздараўленчага цэнтра і “Кляксы” «прыпаркаваліся» веласіпеды, ля гасцініцы «спынілася» карэта, а каля шматпавярхоўкі на вуліцы Кароткіна «зваліліся» каменныя шары…  Сучасныя, незвычайныя, прыгожыя вырабы нясуць не толькі эстэтычны, але і практычны сэнс – гэта велапаркоўкі, кветніцы, указальнікі…
Каваныя вырабы зроблены майстармі УП ЖКГ, ПМК-70, ПМС, ДРБУ-204, іншых арганізацый раённага цэнтра. Дарэчы, работа па ўпрыгожванні вуліц працягваецца і МАФы з’яўляюцца на перакрыжаваннях вуліц, у дварах, ля арганізацый і жылых дамоў. Прыемна, калі наш горад становіцца прыгожым.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №88 ад 14.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *