В Шумилино члены молодёжных отрядов по охране правопорядка встретились на баскетбольной площадке

Молодёжь Новости Спорт

Матчавая сустрэча па баскетболе

У СШ №2 г. п. Шуміліна прайшла таварыская сустрэча па баскетболе, у якой бралі ўдзел каманды раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, шумілінскіх СШ №1 і СШ №2. Як адзначыла в.а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Вольга Рылова, у сустрэчы ўдзельнічалі пераважна члены маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.
Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі РАНС і райкам ГА БРСМ.
Зразумела, што перамога засталася за камандай РАНС. Хлопцам з шумілінскіх школ было цікава паспрабаваць свае сілы на баскетбольнай пляцоўцы супраць  выратавальнікаў,  кожнае забітае ачко выклікала літаральна шквал эмоцый. Другое месца занялі баскетбалісты з СШ №2, трэцяе – з СШ №1. Адзначым, што падобныя матчавыя сустрэчы сталі традыцыйнымі, апошняя праходзіла ў лютым.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №90 ад 21.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *