В «Рождественскую коробочку» и вы можете положить свой подарок

Новости Общество

Рабіць дабро – гэта проста

Вольга Храмцова з Обалі – чалавек неабыякавы да чужых праблем, асабліва калі гэтыя праблемы датычаць дзяцей. Разам са сваёй сястрой Ганнай Сафронавай яны некалькі год запар удзельнічалі ў дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Калядная скрыначка”, збіралі для дзіцячых дамоў і інтэрнатаў падарункі і пачастункі.
А сёлета сёстры вырашылі накіраваць паток дабрачыннай энергіі у бок шумілінскіх дзіцячых сацыяльных устаноў – раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра (ці, як мы прывыклі называць, Обальскага прытулка – аўт.) і дзіцячага дома сямейнага тыпу. Расказалі пра акцыю ў сацыяльных сетках (“ВКонтакте”, “Аднакласнікі”), і кола закруцілася.
Вольга расказвае, што людзі вельмі актыўна адгукаюцца, збіраюць сродкі гігіены, канцылярскія тавары, кнігі, цацкі, салодкія падарункі. Ганна, якая зараз жыве ў Полацку, падключыла да гэтай справы палачан, і ўжо Полацкая школа №16 заявіла пра сваё жаданне прыехаць у Обаль і падарыць дзецям часцінку свята.  Вольга расказала, што ёсць ужо дамова  і з аніматарам, які збіраецца прыехаць у прытулак на Каляды і ў якасці падарунка прэзентаваць сваё выступленне.
Дарыць дабро – удзячная справа, асабліва ў такі прыдатны для дзівос час, як навагодні. Ініцыятары акцыі перакананы, што “Калядная скрыначка” ўмесціць усе падарункі – вялікія і маленькія, купленыя ў магазіне і зробленыя сваімі рукамі. Магчыма, у кагосьці выраслі дзеці, а на паліцах засталіся сумаваць зборнікі казак, дзіцячыя энцыклапедыі ці яшчэ які скарб, пра які мараць хлопчыкі і дзяўчынкі. Рабіць дабро і дарыць радасць – гэта проста.
Дарэчы, калі вас зацікавіла прапанова Вольгі Храмцовай, звяжыцеся з ёй у сацыяльных сетках (ВКонтакте – сообщество “Дарим детям РОЖДЕСТВО”, в Одноклассниках – “Благотворительная акция “Рождественский подарок”).
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №91 ад 24.11.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *