Наталья Инц. Педагог, который пришёл в школу по призванию

Актуалии Людзі і лёсы Образование

Педагог, які прыйшоў у школу па прызванні
Настаўнік – адна з самых патрэбных, але ў той жа час самых складаных прафесій. Колькі працы і цярпення трэба, каб з маленькіх непаслухмяных дзяцей выраслі разумныя мэтанакіраваныя людзі. Мы з гонарам можам сказаць, што ў нашай роднай школе № 1 вельмі шмат такіх настаўнікаў. Але сёння асаблівыя словы хочацца адрасаваць Наталлі Станіславаўне Інц, настаўніцы рускай мовы і літаратуры.
Наталля Станіславаўна заўсёды ўмела проста і даступна данесці да нас складаны матэрыял. На кожны ўрок да яе мы ішлі, як на свята. Яна цікава праводзіла заняткі, рабіла гэта займальна, эмацыянальна. У выніку сорак пяць хвілін урока праляталі як адно імгненне. Яна вучыла нас валодаць словам, а праз яго – думкай, выхоўвала назіральнасць, уменне самастойна працаваць. На яе ўроках мы заўжды паспявалі даведацца больш, чым напісана ў падручніках. Наталля Станіславаўна з радасцю дзялілася з намі сваімі ведамі, а на занятках заўсёды панаваў нейкі свой адметны клімат, атмасфера даверу і шчырасці.
Усе ведаюць, што ўрокі Наталлі Станіславаўны – гэта наглядны прыклад пераймання. Яна была не толькі педагогам любімых прадметаў, але і нашым класным кіраўніком, за што мы асабліва ўдзячныя лёсу. Яна заўжды жыла нашымі інтарэсамі, праводзіла з намі вельмі шмат часу: вазілася з намі ў 5-6-ых класах, настаўляла нас у 7-8-ых і перажывала за наша сталенне ў старэйшых класах. Мы яе вельмі любілі і шанавалі. Чулая, спагадлівая, яна заўсёды знаходзіла з намі агульную мову, шмат расказвала нам пра жыццё, мудрасць, пра творчасць. Мы ведаем, яна помніць, любіць нас і зараз, перажывае за нас, радуецца нашым поспехам.
Пра гэтага чалавека можна расказваць без перапынку. Яна зараджае сваім аптымізмам, энергіяй і актыўнасцю. З ёй можна весці гутарку на любыя тэмы. Наталля Станіславаўна дарыла нам цяпло сваёй душы, радасць ад сустрэч, дабрыню і ўсмешку.
Для нас Н. С. Інц не толькі таленавіты настаўнік, творчая асоба і выдатная жанчына, яна – узор педагога, чалавек, які прыйшоў у школу па прызванні і ўсё сваё жыццё прысвяціў любімаму прадмету, здолеўшы “заразіць” ім сваіх вучняў назаўжды.
Дарагая Наталля Станіславаўна! Мы, вучні матэматычнага “А” і музычнага “Г” класаў 2005 года выпуску, віншуем вас з юбілеем! Няхай ваш педагагічны талент, дабрыня і душэўная шчодрасць яшчэ доўга застаюцца маяком для ўсіх настаў-нікаў і вучняў, а ваша асоба – прыкладам для пераймання. Няхай у вас хапае сіл для таго, каб як мага даўжэй займацца любімай справай! Няхай хапае сіл і здароўя для дасягнення сваіх мар, як на рабоце, так і дома.
Вольга ДРОЗД і ўсе выпускнікі 2005 года.

Надрукавана ў №96 ад 12.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *