Функции нотариуса на селе выполняет управляющий делами сельисполкома

Вопрос-Ответ Закон

У кіраўніка спраў сельвыканкама шмат паўнамоцтваў
У населеных пунктах, дзе няма дзяржаўных натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, натарыяльныя дзеянні ажыццяўляюць кіраўнікі спраў і ўпаўнаважаныя службовыя асобы сельскіх выканкамаў.
Якія гэта дзеянні?
– Засведчанні завяшчання, даверанасці, сапраўднасці копій дакументаў і выпісак з іх, сапраўднасці подпісу на дакументах.
– Выдача дублікатаў натарыяльна засведчаных дакументаў, што захоўваюцца ў справах сельскага выканкама.
– Прыняцце мер па ахове спадчыны ці кіраванню ёю па даручэнні натарыуса.
Упаўнаважаныя службовыя асобы не маюць права афармляць дакументы, прызначаныя для дзеяння за мяжой, не маюць права засведчваць завяшчанні, даверанасці, сапраўднасць подпісу на дакументах на сваё імя, ад свайго імя, на імя і ад імя сваіх  мужа (жонкі), родных.
Упаўнаважаныя службовыя асобы сельскіх выканкамаў абавязаны захоўваць тайну здзяйсняемых імі натарыяльных дзеянняў. У адваротным выпадку чакае адказнасць.
Упаўнаважаныя службовыя асобы сельскіх выканкамаў таксама маюць права адмовіць у здзяйсненні натарыяльнага дзеяння, калі яно парушае дзяржаўныя інтарэсы, супярэчыць заканадаўству, калі за здзяйсненнем натарыяльнага дзеяння звярнулася нядзеяздольная асоба, у іншых выпадках.
А. КАШПАР,в. а. загадчыка натарыяльнай канторы.
Надрукавана ў №55 ад 22.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *