В Шумилино прошло областное совещание по реализации Декрета №18

Общество Семья

Абласная нарада па пытаннях абароны дзяцей

19 снежня пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама У. П. Пеніна ў Шуміліне прайшло выязное пасяджэнне абласнога каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта №18 і абласной камісіі па справах непаўналетніх.
На пасяджэнне былі запрошаны намеснікі старшынь гар-, райвыканкамаў, адміністрацый раёнаў г. Віцебска, намеснікі старшынь камісій па справах непаўналетніх (КСН) гар-, райвыканкамаў.
З інфармацыяй аб найбольш праблемных пытаннях у арганізацыі работы дзяржаўных органаў Ушацкага і Шумілінскага раёнаў па выяўленні дзяцей, якія маюць патрэбу у  дапамозе з боку дзяржаўных органаў, прымаемых па іх абароне мерах, а таксама па выканаўчай дысцыпліне ў рэалізацыі рашэнняў абласнога каардынацыйнага савета, прынятых у 2016-2017 гадах, уключаючы комплекс мер па рэалізацыі Дэкрэта №18, выступіла намеснік старшыні КСН аблвыканкама Тамара Аляхновіч. Па гэтым пытанні былі заслуханы справаздачы намесніка старшыні Ушацкага райвыканкама А. В. Пашкевіч і намесніка старшыні Шумілінскага райвыканкама І. І. Шалахавай.
Аб праблемных пытаннях абароны жыллёвых правоў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, маюць патрэбу у дзяржаўнай абароне, выступіў старшы памочнік пракурора вобласці па нагляду за выкананнем законаў аб непаўналетніх і моладзі А. В. Волкаў.
Супрацоўнік абласной пракуратуры таксама прадставіў інфармацыю аб эфектыўнасці ўзаемадзеяння аддзелаў унутраных спраў, устаноў адукацыі, аховы здароўя па папярэджанні злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх.
Напрыканцы пасяджэння У. П. Пенін праінфармаваў прысутных аб пытаннях, якія вынесены на пасяджэнне каардынацыйнага савета ў першым квартале 2018 года.
Перад пачаткам пасяджэння ўдзельнікі нарады наведалі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, спартыўную школы, дзіцячую школу мастацтваў, пазнаёміліся з работай гэтых устаноў.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №99 ад 22.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *