Усё жыццё – у кароткім слове загс

Общество

Усё жыццё – у кароткім слове загс

21 снежня ў аддзеле загса адбылося мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння органаў загса. На сустрэчы прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава, старшыні і кіраўнікі спраў сельвыканкамаў, ветэраны працы.
Работнікі аддзела загса знаходзяцца з намі ў самыя важныя моманты жыцця: яны замацоўваюць саюз двух любячых сэрцаў, рэгіструюць нараджэнне дзіцяці, могуць узаконіць перамену прозвішча ці імені. Па доўгу службы  яны ведаюць многа чужых сакрэтаў, але па законе не могуць пра іх расказаць нікому. Работнікі загса не толькі граматныя спецыялісты, але і па-сапраўднаму творчыя людзі. Яны ператвараюць афіцыйную працэдуру ў свята, якое застанецца ў памяці на доўгія гады – пра ўсё гэта гаварылі ўдзельнікі мерапрыемства і запрошаныя госці.  На свяце гучала шмат цёплых слоў і віншаванняў у адрас сённяшніх і былых работнікаў аддзела загса.
Мерапрыемства аздобілі вясёлыя песні, якія падрыхтавалі работнікі раённага цэнтра культуры, добрыя вершы, кветкі, падарункі і ўзнагароды. Так, за шматгадовую работу і асабісты ўклад ва ўдасканаленне сістэмы дзяржаўнай рэгістрацыі дзяржаўных актаў ганаровай Граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама Ірына Кісялевіч. За высокі прафесіяналізм, сумленную работу ў сферы дзяржаўнага кіравання Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджана загадчыца юрыдычнага сектара райвыканкама Алена Тупікава. Кіраўнікі спраў сельвыканкамаў за плённую працу атрымалі падзяку старшыні райвыканкама.
У гонар юбілею ў загсе арганізавана фотавыстава вяселляў “Люстэрка душы” і выстава атрыбутаў загса савецкіх часоў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №100 ад 27.12.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *