Шумилинские спортивные новости

Молодёжь Новости Спорт

Грэка-рымская барацьба
У міжнародным турніры па грэка-рымскай барацьбе, які прайшоў у Маскве, бралі ўдзел і беларускія барцы. Вадзім Грачухін (трэнер Пётр Ганушчанка)  стаў адзіным беларускім спартсменам, які ўзняўся на п’едэстал: у вагавой катэгорыі 80 кг заняў другое месца. На турніры Вадзім перамог чэмпіёна свету і Еўропы сярод моладзі.
*  *  *
У Віцебску прайшоў традыцыйны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці М. Хітракова. У барцоў нашага раёна тры першыя месцы: у Рамана Хадунова ў вагавой катэгорыі 25 кг (трэнер Юрый Сцяпанаў), Цімафея Карасёва ў вагавой катэгорыі 28 кг і Арсенія Лосева ў вагавой катэгорыі 53 кг (трэнер Пётр Ганушчанка).
*  *  *
У Барысаве на міжнародным турніры па грэка-рымскай барацьбе трое выхаванцаў Пятра Ганушчанкі ўвайшлі ў прызавую тройку. Першае месца ў вагавой катэгорыі 53 кг заваяваў Арсеній Лосеў, другімі сталі Цімафей Карасёў (вагавая катэгорыя 38 кг) і Вячаслаў Лосеў (вагавая катэгорыя 53 кг).

Біятлон
На першынстве Віцебскай вобласці па біятлоне другое месца ў масавым старце ўзяў юны шумілінскі біятланіст Віктар Малатчонак. Трэніруе хлопца Генадзь Салапаеў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №2 ад 06.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *