Участковыя камісіі пачалі работу
Участковыя камісіі пачалі работу
Участковыя выбарчыя камісіі прыступілі да работы. Прайшлі першыя пасяджэнні, на якіх былі абраны старшыні, намеснікі старшынь і сакратары камісій. 9 студзеня адбыўся семінар для кіраўнікоў участковых камісій, на нараду былі запрошаны адказныя за падрыхтоўку выбарчых участкаў, кіраўнікі раённых службаў і арганізацый, у якіх размешчаны выбарчыя ўчасткі.
Адкрываючы семінар, намеснік старшыні райвыканкама І. І. Шалахава адзначыла, што на ўчастковыя камісіі кладзецца асноўны цяжар выбарчай работы: правядзенне галасавання і падлік галасоў. Работа камісій павінна быць вельмі якаснай, у строгай адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. І. Новікава пазнаёміла прысутных з асноўнымі этапамі выбарчай кампаніі, іх рэалізацыяй на тэрыторыі раёна, нагадала тэрміны правядзення этапаў выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў.
Дарэчы, зараз участковым камісія неабходна ў сціслыя тэрміны правесці ўдакладненне спісаў выбаршчыкаў. І. І. Новікава засяродзіла ўвагу кіраўнікоў участковых камісій на тым, што асаблівасцю выбраў у мясцовыя Саветы дэпутатаў з’яўляецца тое, што ў спісы выбаршчыкаў уключаюцца грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і маюць від на жыхарства.
На нарадзе былі разгледжаны пытанні па арганізацыі ўчасткаў для галасавання і работы ўчастковых камісій, іх фінансавання. Былі заслуханы справаздачы аб гатоўнасці памяшканняў для размяшчэння ўчасткаў для галасавання.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №4 ад 12.01.2018 г.
Популярность: 1%

- Blink
- del.ici.ous
- Digg
- Furl
- Simpy
- Spurl
- Y! MyWeb
- БобрДобр
- Мистер Вонг
- Яндекс.Закладки
- Текст 2.0
- News2
- AddScoop
- RuSpace
- RUmarkz
- Memori
- Закладки Google
- Писали
- СМИ 2
- Моё Место
- Сто Закладок
- Ваау!
- Technorati
- RuCity
- LinkStore
- NewsLand
- Lopas
- Закладки - I.UA
- Connotea
- Bibsonomy
- Trucking Bookmarks
- Communizm
- UCA