Уладзімір Дзятлаў: “Захаваем сельскую гаспадарку – вёска будзе жыць”

Актуалии Экономика

“Захаваем сельскую гаспадарку – вёска будзе жыць”

Балаціравацца ў дэпутаты для Уладзіміра Іванавіча Дзятлава, дырэктара ААТ “Прыдзвінскі”, – справа не новая. Яго выбіралі дэпутатам раённага Савета дэпутатаў мінулага, 27-га склікання.

Як вясковы чалавек, як дэпутат і дальнабачны кіраўнік ён упэўнены: “ААТ “Прыдзвінскі” павінна развівацца. Гэта на сённяшні дзень адзінае прадпрыемства на вёсцы, куды можна працаўладкавацца. Захаваем сельскую гаспадарку, вытворчасць – вёска будзе жыць. Таму ў планах на перспектыву – развіццё прадпрыемства, павелічэнне надояў і ўраджайнасці”.
Як да дэпутата і кіраўніка гаспадаркі да Уладзіміра Іванавіча людзі звяртаюцца часта. І ён вырашае многія грамадскія праблемы. Напрыклад, у мінулым годзе вяскоўцы ўзнялі праблему дрэннага праезду да вёскі Барэц. Уладзімір Дзятлаў пайшоў насустрач землякам – дарога была падсыпана. Гэтак жа станоўча вырашылася пытанне і з уладкаваннем месца адпачынку ля возера Міткавічы, куды  летам прыходзяць купацца жыхары Крывога Сяла. Людзі пажылога ўзросту ўдзячныя за такое новаўвядзенне, што вось ужо каторы год гаспадарка сее зерне ў палях  севазвароту, а вяскоўцам зерне выдаюць сухім і чыстым. Да У. І. Дзятлава ідуць з рознымі паўсядзённымі праблемамі: расчысціць дарогу, прывезці салому, выдзеліць тэхніку для ўласных патрэб. Усе пытанні вырашаюцца своечасова.
Сёлета У. І. Дзятлава зноў вылучылі кандыдатам у дэпутаты раённага Савета па Крывасельскай выбарчай акрузе № 20. Ягоныя выбаршчыкі пражываюць у сарака населеных пунктах. Уладзімір Іванавіч не любіць загадваць, з якімі праблемамі да яго будуць звяртацца людзі, але ён гатовы ім дапамагаць.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №9 ад 30.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *