Объявлен конкурс «Спасатели глазами детей»

Безопасность Новости Общество

“Выратавальнікі вачыма дзяцей!”

Аб’яўляецца агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Конкурс будзе праводзіцца ў наступных намінацыях: “Малюнак”, “Плакат”, “Выраб”, “Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі”, “Скульптура малых форм”, “Казка”, “Апавяданне”, “Верш”. Да ўдзелу дапускаюцца толькі індывідуальныя работы.
Прапануюцца наступныя тэмы: “Я б у выратавальнікі пайшоў, няхай мяне навучаць”, “Тэхніка на службе ў выратавальнікаў-пажарных”, “Прычыны і вынікі надзвычайных сітуацый”, “Аварыі, катастрофы нашага веку”, “Папярэджанне надзвычайных сітуацый” (тэма для плакатаў), “Прочнее нитей стальных и огня организация спасателей моя”,  “Возьмемся за руки, друзья, спасем наш мир мы от огня!”, “Пажарны-дабраволец – гэта гучыць горда!”, “Ад вады да бяды адзін крок”, “Вада – радасць ці бяда”, “Правілы паводзін на вадзе – правілы жыцця”, “На тонкім лёдзе не месца дзіцячым гульням”, “Феерверкі і хлапушкі – небяспечныя  цацкі”, “Аварыя на прадпрыемстве”, “Бяспечны адпачынак у аквапарку”, “Асцярожна: перавозка небяспечнага грузу”, “Кар’еры. Небяспечна для жыцця!”, “Правілы паводзін на атракцыёнах”, “Будаўнічыя пляцоўкі не месца для гульняў” і іншыя (пажарна-выратавальны спорт, гумар, сатыра).
Конкурс праводзіцца па трох узроставых групах: 7-10 год, 11-14 год і 15-17 год. Узрост удзельнікаў на 10.04.2018 г. павінен складаць ад 7 да 17 год.
Аформленыя работы павінны мець жорсткую аснову (ДВП, шчыльны кардон), размяшчацца ў рамках (без шкла). Тыльны бок работы павінен быць абсталяваны пяцелькамі ці вушкамі для  яе падвешвання. Фармат малюнка не больш за 60х40 см. На адваротным баку кожнай работы павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы, прозвішча і імя аўтара, узрост (клас), школа (пазашкольная ўстанова), раён.
Работы неабходна дасылаць не пазней за 23 лютага па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Луначарскага, 44а, РАНС ці ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (гаспадарчая група).
Пры ацэнцы конкурсу на лепшы выраб журы будзе ўлічваць арыгінальнасць рашэння, акуратнасць выканання, складанасць мадэлі.
Пераможцы і прызёры раённага конкурсу дзіцячай творчасці будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Лепшыя работы пераможцаў раённага конкурсу будуць накіраваны для ўдзелу ў абласным аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці.
Ларыса ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст РАНС.
Надрукавана ў №10 ад 02.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *