#Моладзь рашае!

Актуалии Молодёжь

#Моладзь рашае!

22 студзеня  стартавала рэспубліканская маладзёжная акцыя “#Моладзь рашае!”, прысвечаная правядзенню ў краіне выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы 28-га склікання. Кожны выбаршчык можа напісаць свае пажаданні патэнцыяльным дэпутатам, змясціць іх у спецыяльныя скрыні, якія ўстаноўлены ў месцах правядзення пікетаў і акцый ГА БРСМ.
У сераду, 31 студзеня,  актывісты ГА БРСМ у цэнтры Шуміліна правялі маладзёжную  акцыю “#Моладзь рашае!”, асноўнай мэтай якой было нагадаць шумілінцам пра выбары. Падчас акцыі прахожыя маглі напісаць пажаданні будучым дэпутатам  раённага Савета. Як адзначыла в.а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Вольга Рылова, гэта акцыя паказвае, што моладзь выступае за моцную і квітнеючую Беларусь, за яе будучыню. “Падобныя акцыя – гэта своеасаблівая зваротная сувязь, – падкрэсліла маладзёжны лідар. – Бо ў сваіх пажаданнях выбаршчыкі могуць акрэслісць пэўныя праблемы, зрабіць асабісты наказ. Дарэчы, пасля выбараў усе пажаданні райкама ГА БРСМ перадасць абраным дэпутатам раённага Савета”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №10 ад 02.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *