Депутаты Шумилинского районного Совета рассмотрели вопросы бюджета

Новости Президент

Разгледжаны бюджэтныя пытанні

Учора пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Новікавай прайшла пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.
Па прапанове дэпутата раённага Савета начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Алены Сідарэнкі дэпутаты зацвердзілі справаздачу аб выкананні раённага бюджэту за 2017 год. У мінулым годзе ў бюджэт раёна паступіла 28 664 433 рублі даходаў, расходы склалі 28 298 901 рубель, перавышэнне даходаў над расходамі склала 365,5 тысячы рублёў. Сэканомленыя грошы засталіся ў бюджэце раёна на 2018 год.
Таксама былі зацверджаны змяненні ў раённы бюджэт на 2018 год. У прыватнасці, за кошт пераразмеркавання грошай па артыкулах бюджэту было выдаткавана 50 тысяч рублёў упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на набыццё запасных частак для падрыхтоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ, 3 тысячы рублёў – на падтрымку раённай газеты.
Па прапанове начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціны Навіцкай дэпутаты зацвердзілі меры сацыяльнай падтрымкі да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 11 ад 06.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *