Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Рэзервы ёсць
Падчас кантрольных мерапрыемстваў КДК Віцебскай вобласці выяўлены рэзервы па зніжэнні выдаткаў па вытворчасці цеплавой энергіі, вырабляемай з мясцовых відаў паліва (шчапы), па выніках якіх унесены прапановы ў КДК Рэспублікі Беларусь для накіравання ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь па зніжэнні норм расходу паліва, рэалізацыя якіх толькі па Віцебскай вобласці дазволіць знізіць выдаткі на вытворчасць цеплаэнергіі больш чым на 6 млн. руб. у год.
У той жа час у 2017 годзе кантрольнымі мерапрыемствамі былі ўстаноўлены сістэмныя парушэнні пры арганізацыі забеспячэння кацельняў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі драўняным палівам, што прыводзіла да неабгрунтаванага росту выдаткаў на аказанне паслуг па цеплазабеспячэнні.
Так, напрыклад, Верхнядзвінскае прадпрыемства ЖКГ у 2016-2017 гг. утойвала звышнарматыўны расход дроў за кошт эканоміі на шчапе. Пры перарасходзе дроў былі складзены фіктыўныя акты на іх перапрацоўку ў шчапу з наступным аднясеннем яе кошту на сабекошт цеплавой энергіі па кацельням на суму 89,1 тыс. руб. Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы.
Дапускаліся факты захоўвання мясцовых відаў паліва (дроў) на адкрытай мясцовасці і неабсталяваных пляцоўках у арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Гарадоцкага, Сенненскага і Чашніцкага раёнаў, што прыводзіла да выкарыстання пераўвільготненага паліва (вільготнасць складала ад 50% да 80% пры нарматыўнай да 40%) і, як вынік, росту выдаткаў на вытворчасць цеплавой энергіі.
УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік” за ліпень-верасень 2017 года дапусціла перарасход электрычнай энергіі на пад’ём і падачу вады ў колькасці 36,7 тыс. кВтч, перавысіўшы нарматыўнае значэнне больш чым на 26%. Аналагічныя факты нерацыянальнага выкарыстання электраэнергіі на пад’-ём і падачу вады, прыём, перапрацоўку і адкачку сцёкаў выяўлены ў арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гарадоцкага, Докшыцкага, Лёзненскага, Пастаўскага, Шаркоўшчынскага і Шумілінскага раёнаў.
Вынікі кантрольных мерапрыемстваў разгледжаны на пасяджэнні калегіі КДК Віцебскай вобласці, дадзены адпаведныя даручэнні па выпраўленні сітуацыі. Вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
КДК звяртае ўвагу кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання на тое, што нерацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў вядзе да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе накладання штрафу да 30 базавых велічынь (735 руб.), а на юрыдычную асобу – да 400 БВ (9,8 тыс. руб.).

Новыя працоўныя месцы
У Віцебскай вобласці за кошт стварэння новых рабочых месцаў у 2017 годзе было запланавана забяспечыць занятасць 5750 грамадзян, у тым ліку ў 1-3 кварталах – 4280 чалавек. Фактычна за 9 месяцаў 2017 года на зноў створаныя працоўныя месцы працаўладкавана 4793 чалавекі (112%).
Пры гэтым КДК выявіў несапраўдныя звесткі, прадастаўленыя арганізацыямі ў органы статыстыкі пра зноў створаныя працоўныя месцы.
Усе выяўленыя недахопы ліквідаваны.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №12 ад 09.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *