Шумилинские школьники побывали в гостях у десантников

Молодёжь Новости

У госці да дэсантнікаў

На мінулым тыдні па ініцыятыве райкама ГА БРСМ і адасобленай групы Шумілінскага раёна АРВК  у рамках акцыі «Да абароны Айчыны гатовы» для старшакласнікаў шумілінскіх СШ №1, СШ №2 і раённай гімназіі была арганізавана экскурсія ў Віцебск у 103-ю паветрана-дэсантную брыгаду.
Аглядавую экскурсію па ваеннай часці правёў гвардыі маёр Аляксей Воўк. Вучні не толькі пазнаёміліся з буднямі дэсантнікаў, а і даведаліся пра слаўныя гераічныя старонкі ў гісторыі брыгады.
Менавіта музей 103-й паветрана-дэсантнай брыгады пакінуў найбольшыя ўражанні. У музеі можна было не толькі пабачыць, а і патрымаць у руках многія экспанаты. Жывы інтарэс у вучняў выклікала вінтоўка Мосіна, якая выкарыстоўвалася ў часы Грамадзянскай вайны. Цікава было пабачыць рэканструяваную ваенную форму нямецкіх і савецкіх салдат і афіцэраў. Тэматычныя экспазіцыі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, Афганістану і іншым падзеям, не толькі  адкрылі вучням шмат новага, а і дазволілі яшчэ раз адчуць гонар за беларускую армію, якая сёлета святкуе свой 100-гадовы юбілей. “Таксама старшакласнікі пабывалі ў казарме сапёрнага батальёна, – расказавў начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна АРВК Андрэй Собін. – Пабачылі, у якіх умовах жывуць салдаты, мелі магчымасць паспрабаваць сябе на трэнажорах”.
Завяршылася мерапрыемства ў клубе дывізіі, дзе кожны малады чалавек мог паспрабаваць разабраць і сабраць аўтамат Калашнікава.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №14 ад 16. 02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *