Офицеры проводят в школах уроки мужества

Новости Образование Общество

Урокі  мужнасці

Стала добрай традыцый, што актывісты раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь праводзяць у школах раёна ўрокі мужнасці. Сёлета нагода для сустрэч са школьнікамі надзвычай важкая – 100-годдзе беларускай арміі.
У раённай гімназіі ўрок мужнасці для гімназістаў правёў старшыня раённай арганізацыі “Беларускага саюза афіцэраў” палкоўнік В. І. Жандараў. Звяртаючыся да вучняў, Валерый Іванавіч адзначыў важнасць такога пачуцця, як патрыятызм. Гэта, найперш, любоў да Радзімы, народа, яго гісторыі, мовы, нацыянальнай культуры. І ў той жа час гэта адданасць сваёй Айчыне, гонар за яе, імкненне служыць яе інтарэсам, абараняць ад ворагаў.
Урок мужнасці прайшоў у  форме дыялогу. В. І. Жандараў падрабязна спыніўся на гераічных старонках беларускай арміі, расказаў пра свой афіцэрскі шлях. Гімназісты мелі магчымасць задаць свае пытанні пра Узброеныя Сілы і атрымаць кампетэнтны адказ.
Напрыканцы мерапрыемства быў паказаны відэафільм ВаенТБ пра сучасную беларускую армію.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №15 ад 20.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *