Раённая выбарчая камісія зарэгістравала абраных дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў

Новости

Раённая выбарчая камісія зарэгістравала абраных дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў

19 лютага адбылося пасяджэнне раённай выбарчай камісіі, на якім былі разгледжаны і зацверджаны вынікі выбараў дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў.
Старшыня камісіі Любоў Казаравец праінфармавала, што выбары ў Шумілінскім раёне адбыліся ва ўсе мясцовыя Саветы дэпутатаў, абраны ўсе 90 дэпутатаў у 8 сельскіх Саветаў і 31 дэпутат у раённы Савет дэпутатаў.
Члены камісіі падпісалі пратаколы аб выніках выбараў дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання і зарэгістравалі абраных дэпутатаў. Згодна з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь інфармацыя аб выніках выбараў накіравана для апублікавання ў раённай газеце “Герой працы”, а таксама размешчана на афіцыйным сайце Шумілінскага райвыканкама.
Надрукавана ў №16 ад 23.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *