Ветеранам Великой Отечественной войны Шумилинского района вручили медаль «100 лет Вооружённым Силам Республики Беларусь»

Актуалии Новости

“Сэрцам адданыя роднай зямлі” –
такія словы  выгравіраваны на аверсе юбілейнага медаля “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”. Медалём узнагароджваюцца  не толькі ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Беларусі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці, а  ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,  ветэраны Узброеных Сіл.

Напярэдадні Дня  абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь  начальніку адасобленай групы Шумілінскага раёна АРВК Андрэю Собіну, старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Таццяне Церах і галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юліі Савасцьянавай выпала ганаровая і пачэсная місія – уручыць юбілейныя медалі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у нашым раёне. На жаль, з кожным месяцам меншае іх колькасць – тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой. На сённяшні дзень у Шумілінскім раёне пражываюць 16 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны: Фёдар Іванавіч Карнілаў, Мікалай Мікалаевіч Чапурноў, Дзмітрый Іванавіч Бандарэнка, Надзея Лукьянаўна Быкава, Раіса Міхайлаўна Бяззубенка (Шуміліна), Іван Паўлавіч Барысевіч, Геннадзія Эдуардаўна Лысанава (на здымку), Надзея Раманаўна Сабаршова, Міхаіл Антонавіч Банкетаў, Зоя Цімафееўна Малькова (Обальскі сельсавет), Алена Фёдараўна Дзмітрыева,  Марыя Дзмітрыеўна Іванова, Віктар Паўлавіч Багатыроў (Мішневіцкі сельсавет),  Надзея Іосіфаўна Масько (Дабейскі сельсавет), Алена Нікадзімаўна Пятрова (Лаўжанскі сельсавет), Ганна Ягораўна Дзмітрыева (Светласельскі сельсавет).
Кожнаму з іх быў уручаны медаль “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” і сказаны шчырыя словы ўдзячнасці ад сённяшняга пакалення, выказаны пажаданні здароўя і доўгіх год жыцця.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №16 ад 23.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *