На вопросы, кто и как должен вести себя на дороге, отвечает Николай Горолевич

Безопасность Общество

Пра веласіпеды, флікеры і “бяспечныя” праміле

Кожны чацвер з 15.00 да 17.00 начальнік  дзяржаўтаінспекцыі  раённага аддзела ўнутраных спраў Мікалай Гаралевіч праводзіць “прамую лінію” для жыхароў раёна. Прапануем адказы на найбольш тыповыя і актуальныя пытанні.
– Мікалай Уладзіміравіч, патлумачце, калі ласка, ці забаронена зімою ездзіць на веласіпедах і мапедах?
– У правілах дарожнага руху такой забароны няма. Аднак у пункце 154.3 пазначана, што ва ўмовах снегападу і галалёдзіцы ездзіць на такіх транспартных сродках нельга. Гэта небяспечна як для саміх веласіпедыстаў і мапедыстаў, так і для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Калі ў галалёд ці снегапад чалавек едзе на веласіпедзе (такія выпадкі характэрныя для нашага райцэнтра), ён рызыкуе атрымаць штраф да трох базавых велічынь.
– Мы з сябрам ехалі побач на веласіпедах па краю праезнай часткі. Да сябра, які ехаў бліжэй да тратуара, інспектар ДПС не меў прэтэнзій. А вось мяне аштрафаваў. Чаму?
– Правіламі дарожнага руху дазволена ехаць на веласіпедзе не далей як адзін метр ад краю праезнай часткі. Такой адлегласці і прытрымліваўся ваш сябар. Ну, а вы, па ўсяму бачна, былі далей, чым метр ад праезнай часткі – вось за гэта і атрымалі штраф.
– Ці маю я права перавозіць сваё пяцігадовае дзіця на веласіпедзе ад дома да дзіцячага сада, калі пры гэтым еду па тратуары?
–  Правіламі дарожнага руху перавозка на веласіпедзе дзяцей  да сямігадовага ўзросту забаронена без спецыяльнага абсталяванага сядзення. Згадзіцеся, дзіця – гэта не багаж. Таму купіце для свайго дзіцяці спецыяльнае дзіцячае сядзенне і спакойна вазіце яго ў дзіцячы сад.
–  Якое пакаранне пагражае кіроўцу, які паўторна на працягу года сеў за руль без правоў?
– Яшчэ летась гэтае пакаранне абмежавалася б штрафам да 20 базавых велічынь. А з 31 студзеня гэтага года ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях унесены змяненні, згодна з якімі парушальніку пагражае арышт да 15 сутак. Колькасць сутак прызначаецца рашэннем суда. Парушальнік адбывае пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання.
–  Раскажыце, ці ёсць узроставыя абмежаванні для кіроўцаў гужавых павозак?
–  Вадзіцелі гужавых транспартных сродкаў, вазніцы і пагоншчыкі жывёлы павінны быць не маладзей за чатырнаццаць год.
– Калі ў пачатку сакавіка, будзе яшчэ ляжаць снег, і я паеду на легкавушцы на летніх шынах, ці маюць права мяне аштрафаваць супрацоўнікі ДАІ?
– Не, не маюць. Згодна з правіламі, з сакавіка можна ездзіць на летніх шынах. Аднак, як паказвае практыка, большасць кіроўцаў у сакавіку яшчэ не спяшаецца пераабуваць сваё аўто. Бо звычайна ў першым вясеннім месяцы і галалёдзіца бывае, і снегапад.
–  Колькі праміле ў алкатэстары лічацца “бяспечнымі” і не з’яўляюцца пацвярджэннем алкагольнага ап’янення?
– Да 0,2 праміле. Калі алкатэстар паказаў 0,3 праміле, то ў заключэнні работнік медыцынскай установы піша “стан алкагольнага ап’янення”.
– Ішоў вечарам па краю праезнай часткі, якая асвятляецца ліхтарамі. Ці законна мяне аштрафавалі работнікі дарожна-патрульнай службы за тое, што я быў без флікера?
– Законна. Згодна з п. 17. 1 Правілаў дарожнага руху, калі пешаход ідзе па краю праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак, то ён павінен пазначыць сябе святловяртальнымі элементамі незалежна ад таго, асвятляецца  дарога ці не.
Пытанні “прамой лініі”
агучыла Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №17 ад 27.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *