Офицеры из особого батальона охраны и обслуживания аэродрома «Боровцы» провели урок мужества в Обольской СШ

Новости Образование

Урок мужнасці

Частыя госці ў нашым раёне афіцэры з 276-га  асобнага батальёна аховы і абслугоўвання аэрадрома, які дыслацыруецца недалёка ад Баравухі на аэрадроме  “Бараўцы”. Як адзначыў намеснік камандзіра батальёна па ідэалагічнай рабоце маёр Сяргей Ліцвінаў, традыцыйнымі сталі сустрэчы са старшакласнікамі, на якіх гаворка ідзе пра Узброеныя Сілы ў цэлым, вядзецца прафесійная арыентацыя моладзі.
Нядаўна афіцэры з батальёна з нагоды 100-годдзя  Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь правялі ўрок мужнасці для старшакласнікаў Обальскай СШ.
Афіцэры згадалі старонкі гісторыі вайсковай часці і аэрадрома “Бараўцы”, якая пачынаецца ў 1982 годзе, калі на базе 237-й верталётнай эскадрыллі быў сфармаваны 276-ы асобны верталётны полк. Верталётчыкі ў 1982-1989 гадах прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане, удзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. За мужнасць, гераізм і адвагу больш за 600 афіцэраў і прапаршчыкаў палка адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. У небе Афганістана загінула 13 аднапалчан.
У 1993 годзе 276-ы асобны верталётны полк ператвораны ў 276-ю баявую верталётную базу, пераемнікам якой і з’яўляецца 276-ы асобны батальён аховы і абслугоўвання аэрадрома. Сёння ў батальёне працягваюцца слаўныя баявыя традыцыі дзядоў і бацькоў, якія не шкадуючы жыцця абаранялі нашу Радзіму, выконвалі вайсковы абавязак. Зараз у армейскі строй на службу па кантракце прыходзяць найбольш падрыхтаваныя, прафесіяналы.
Сёння 276-ы асобны батальён аховы і абслугоўвання аэрадрома з’яўляецца адным з падраздзяленняў Узброеных Сіл. Незалежна ад часу сутак і пагодных умоў, салдаты і грамадзянскі персанал батальёна выконваюць баявую задачу па падтрыманні ваеннага аэрадрома ў пастаяннай гатоўнасці да прыёму і выпуску самалётаў ваеннай авіяцыі розных тыпаў.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №17 ад 27.02.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *