Шумилинские волейболисты стали чемпионами области

Актуалии Новости Спорт, туризм

Шумілінцы сталі чэмпіёнамі Віцебшчыны

У Віцебску ў рамках “Алімпійскіх дзён моладзі па валейболе” прайшло першынство вобласці сярод валейбалістаў 2001-2002 гадоў нараджэння. За перамогу змагаліся 7 каманд. Каманда Шумілінскай СДЮШАР у складзе Антона Сушынскага, Данііла Сафонава, Мікіты Дарожкіна, Мікіты Сяргеева, Станіслава Бяззубенкі, Мікіты Лабоўкіна, Мікіты Шкулава, Аляксандра Лабачова, Ільі Піульскага, Ільі Хамаганава і Паўла Церашчука стала чэмпіёнамі вобласці.
Дырэктар Шумілінскай СДЮШАР Алег Асташонак:
– Перамога ў гэтай узроставай групе лічыцца адной з самых прэстыжных і складаных. Невыпадкова ж многія ў спартыўных школах называюць каманды такіх узростаў выпускнымі работамі СДЮШАР. Тут бачна, як спартыўная школа працавала, як падрыхтавала валейбалістаў і, нарэшце, якіх спартсменаў трэнеры выпускаюць у дарослае, у тым ліку і валейбольнае, жыццё. Магу з упэўненасцю сказаць, што мы, калектыў Шумілінскай СДЮШАР, здалі сваю дыпломную работу на выдатна.
Трэнер валейбольнай каманды Аляксей Паршыкаў:
– Цяжкае было першынство. Пяць-шэсць каманд былі аднаго ўзроўню, таму і вынікі былі непрадказальныя. Рады за сваіх выхаванцаў, якія змаглі паказаць характар і выйгралі першынство. Кожны з хлопцаў заслугоўвае ўхвальных слоў, але галоўнае, на пляцоўцы была адзіная каманда, якая кожным мячом, кожнай падачай ішла да перамогі. І яшчэ, у гэтай перамозе вялікая роля Любові Бабовай. Менавіта яна была іх першым трэнерам.
Капітан каманды Антон Сушынскі:
– Вельмі задаволены, што перамаглі.  Для мяне гэта апошнія спаборніцтвы, калі я апранаў форму маёй роднай Шумілінскай СДЮШАР. З-за гэтага адчуваў надзвычайную адказнасць: хацелася развітацца са спартшколай перамогай. І нам гэта ўдалося. Ад імя капітана каманды кажу, што мы сваю перамогу прысвяцілі роднаму раёну і роднай СДЮШАР.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №20 ад 13.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *