В районе продолжается профилактическая акция «День безопасности. Внимание всем!»

Безопасность Общество

“Дзень бяспекі. Увага ўсім!”

Зараз на тэрыторыі раёна праходзіць прафілактычная акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, у якой задзейнічаны супрацоўнікі пракуратуры, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, РАУС і іншых зацікаўленых структур. У прыватнасці, ва ўстановах адукацыі раёна напярэдадні веснавых канікулаў праходзяць сходы.
На мінулым тыдні сход прайшоў у Шумілінскай СШ №2. Перад работнікамі школы, старшакласнікамі і іх бацькамі выступілі пракурор раёна Сяргей  Зайцаў, намеснік начальніка РАНС Дзмітрый Красоўскі, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Алена Селязнёва і намеснік начальніка райсельгасхарчу Андрэй Кузняцоў. Гутарка атрымалася насычанай і грунтоўнай.
Была агучана сітуацыя са злачыннасцю ў раёне, у тым ліку і з падлеткавай. Прысутным нагадалі, што пасля 23 гадзін непаўналетнія могуць знаходзіцца  на вуліцы толькі ў суправаджэнні дарослых. Супрацоўнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях расказаў пра небяспеку веснавога лёду і пра неабходнасць устаноўкі аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў.
Зусім хутка школьнікі адправяцца на вясеннія канікулы. Каб папярэдзіць непрыемнасці і трагедыі, бацькам неабходна нагадаць дзецям алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення нестандартных сітуацый – пажару, адключэння электрычнасці, уцечкі бытавога газу,  яшчэ раз пагаварыць пра правілы паводзін на дарогах і правілы карыстання электрапрыборамі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №22 ад 20.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *