Кто лучший водитель? В Шумилинском УП ЖКХ прошёл конкурс водителей

Актуалии Новости Экономика

Сергей Галунцов

Хто лепшы вадзіцель у камунгасе?

На мінулым тыдні ва УП ЖКГ прайшоў конкурс “Лепшы па прафесіі”  сярод вадзіцеляў аўтамабіляў. Арганізатарамі і спонсарамі конкурсу выступіла адміністрацыя і прафсаюзны камітэт прадпрыемства.
Конкурс уключаў у сябе тэарэтычную і практычную часткі. Этап “Праверка ведаў правілаў дарожнага руху” здалася вадзіцелям не вельмі лёгкай. Тым больш, што ўлічваўся і час, затрачаны на адказы. Журы прытрымлівалася прынцыпу: доўга думаюць – значыць, не ўпэўнены ў сваіх ведах. Самую вялікую колькасць балаў набралі Валерый Навумаў, Яўген Лапіч і Генадзь Камароў.
Другі этап конкурсу – хуткаснае манеўраванне – прайшоў на вучэбнай пляцоўцы вытворча-вучэбнага камбіната. Улічвалася не толькі якасць практыкаванняў, але і час, патрачаны на іх выкананне. Вадзіцелі ставілі сваё аўто на стаянку, заязджалі на эстакаду і ў “бокс”, як пярэднім, так і заднім ходам.

Найбольш складанай для вадзіцеляў была намінацыя “змейка”: на пляцоўцы па прамой лініі ўстаноўлена пяць стоек з аднолькавымі інтэрваламі. Вось праз іх і павінны былі праехаць кіроўцы на сваіх аўто. Калі аўтамабіль дакранаўся да стойкі, то налічваліся штрафныя балы.

Валерий Наумов

Па выніках усіх намінацый сярод кіроўцаў легкавых машын прызавыя месцы вызначыліся наступным чынам: першае – Генадзь Камароў, другое – Мікалай Багацёнак, трэцяе – Уладзіслаў Вера-Брыскет. Сярод вадзіцеляў грузавых аўтамабіляў першае месца прысуджана Сяргею Галунцову, другое – Ігару Барысевічу, трэцяе паздзялілі Валерый Навумаў і Мікалай Варкулевіч. У намінацыі “Самы малады вадзіцель” быў адзначаны Вадзім Баравок, у намінацыі “Хуткасць” вызначыліся Сяргей Галунцоў, Уладзіслаў Вера-Брыскет і Міхаіл Іваноў.

Усе пераможцы конкурсу “Лепшы па прафесіі” будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі на святочным мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №23 ад 23.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *