1 красавіка – Міжнародны дзень птушак

Образование Экология

Чорнагаловы шчыгол - птушка 2018 года

Час развешваць птушыныя домікі

Міжнародны дзень птушак адзначаецца кожны год ва ўсім свеце, а з’явіўся ён у канцы XIX стагоддзя ў Амерыцы. Літаральна за некалькі год стаў вельмі папулярным у многіх іншых краінах. Гэта свята лічыцца самым першым, што з’явілася ў так званым “экалагічным календары”. Адзначаць у Еўропе яго пачалі ў 1906 годзе.
Міжнародны дзень птушак прадугледжвае развешванне шпакоўняў, гагалятнікаў і іншых птушыных домікаў. Пры гэтым чалавек не проста дапамагае, ён і сам становіцца бліжэй да прыроды. Дарэчы, яе абуджэнне ад зімовай спячкі таксама святкуецца ў гэты дзень. Раней людзі спецыяльна выпякалі з цеста жаваранкаў і пелі спецыяльныя “заклічкі”.
У выніку знішчэння птушак ва ўсім свеце ўжо паспела знікнуць каля сотні разнавіднасцяў. Напрыклад, на востраве Маўрыкій у Індыйскім акіяне літаральна за пару соцень год маракамі і жывёламі, якіх яны прывозяць з сабой, была знішчана цэлая папуляцыя голубападобнага нелятаючага дронта. Не менш сур’ёзнай пагрозай з’яўляецца забруджванне навакольнага асяроддзя. Само сабой, у гэтым таксама вінаваты чалавек, які паставіў на грань знікненне птушак не толькі сваім бескантрольным паляваннем, але і выкарыстаннем пестыцыдаў, небяспечным пераўтварэннем натуральных месцаў пражывання.
Канечне ж, наступленне чалавека на птушак спыніць не атрымаецца, аднак запаволіць яго можна. Менавіта да гэтага і заклікае Міжнародны дзень птушак.
Генадзь КІСЯЛЕВІЧ, начальнік раённай інспекцыі
прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №25 ад 30.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *