Віншаванні з надыходзячым Вялікаднём. Расклад набажэнстваў, асвячэння велікодных страў

Духоўнае Новости

Хрыстос уваскрэс!
Паважаныя хрысціяне і людзі добрай волі, жыхары Шуміліншчыны, хачу павіншаваць усіх вас з надыходзячым Вялікаднём!
Хрыстос, паўстаўшы з мёртвых, глядзіць на свет вачыма перамененымі, бачыць глыбей і далей. Жадаю кожнаму з вас мець вочы “велікодныя”, якія бачаць надзею там, дзе, здаецца, няма перспектыў; мець вочы, якія заўважаць новы пачатак і магчымасці там, дзе для іншых – канец.
Няхай моц Хрыста Уваскрэслага дасць вам сіл! Здароўя вам, еднасці і супакою ў доме, а таксама сапраўды святочнай атмасферы ў сям’і ў час адзначэння Велікоднай Таямніцы.

а. Анджэй ЮХНЕВІЧ ОМІ,
пробашч Парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне.

Набажэнствы ў нашых парафіях:
Вялікі Чацвер – Імша Вячэры Пана: 15.00 – Мішкавічы, 18.00 – Шуміліна, Обаль;
Вялікая Пятніца – Літургія Мукі Пана: 15.00 – Мішкавічы, 18.00 – Шуміліна і Обаль;
Вялікая Субота – Урачыстасці Вігіліі Велікоднай: 19.00 – Мішкавічы, 22.00 – Обаль, 23.00 – Шуміліна.

Асвячэнне велікодных страў
у суботу ў вёсках:

Ерашова – 11.00, Надзежына – 11.30,  Мішкавічы – 12.00, Ізгародзішча – 12.15, Абалонне – 12.30, Ляжні – 13.00, Обаль – пасля Вігіліі Велікоднай у 22.00, Шуміліна – у 13.00, 15.00 і пасля Вігіліі Велікоднай у 23.00.
Надрукавана ў №25 ад 30.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *