В Шумилино выбрали лучших стритболистов

Новости Спорт, туризм

Вызначаны лепшыя стрытбалісты

Працягваецца раённая спартакіяда сярод падлеткаў па месцы жыхарства, якая праводзіцца фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам.  У пятніцу,  6 красавіка, прайшлі спаборніцтвы па стрытболе.
На баскетбольнай пляцоўцы разгарэлася сур’ёзная барацьба як сярод хлопцаў, так і сярод дзяўчат.  Сваё жаданне перамагчы юныя спартсмены  падмацавалі добрай падрыхтоўкай, таму большасць сустрэч праходзіла ў цікавай і бескампраміснай барацьбе. Як паведаміў галоўны суддзя спаборніцтваў Юрый Мясаедаў, перамогу як сярод хлопцаў, так і сярод дзяўчат атрымалі каманды з Шумілінскай СШ №1.
Па выніках спаборніцтваў сфарміравана зборная раёна, якая будзе абараняць гонар Шуміліншчыны на абласной спартакіядзе.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №28 ад 10.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *