За перамогу змагаліся Обаль і Полацк

Новости Спорт, туризм

За перамогу змагаліся Обаль і Полацк

У суботу адбыўся традыцыйны адкрыты раённы турнір па настольным тэнісе, які праводзіў фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. За перамогу змагаліся восем каманд:  аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ўнутраных спраў, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы, ПМК-70, Обальскага керамічнага завода, г. п. Обаль, а таксама каманда з Полацка.
Больш за тры гадзіны, практычна без перапынкаў, змагаліся аматары настольнага тэнісу. У такіх умовах перавага была на баку тых, хто меў большую трываласць і вопыт гульні. Ва ўпартай барацьбе даволі хутка вызначыліся фаварыты, менавіта яны і прайшлі ў фінал: дзве обальскія каманды – ОКЗ (Аляксандр Манак і Васіль Серафімовіч) і г.п. Обаль (Пётр Ганушчанка і Ігар Пазнякоў), а таксама полацкія госці (Міхаіл Перапечкін і Канстанцін Метлін).
У выніку пераможцамі турніру сталі палачане. Другое месца ў тэнісістаў з Обальскага керамічнага завода, трэцяй стала зборная каманда Обалі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №30 ад 19.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *