Народный календарь: На Илью лето — до обеда, а после обеда — осень

Духоўнае Культура

На Іллю лета — да абеду
Ілля — апякун земляробства і абаронца ад нячыстай сілы,  які ўвабраў у сябе рысы язычніцкага бога Перуна. Свята дажджоў і навальніц. Успрымацца як канец лета і пачатак восені: “Прыйшоў Пятрок – сарваў лісток, прыйшоў Ілля – сарваў два”, “Ілля нарабіў гнілля”, “На Іллю да абеду лета, а пасля абеду восень”, “Ілля ваюе з чартамі, іх б’е перунамі”, “Ілля пытае, ці гатова ралля, а Успенне, ці гатова насенне».
Заканчвалі касавіцу, хадзілі талакою касіць удовам. Праводзілі зажынкі – свята пачатку жніва.  Жнівеньскія ліўні з бясконцымі маланкамі празвалі “рабінавымі днямі (начамі)”, якія часцей пачыналіся на Іллю. Існуе павер’е ў народзе аб громе. Грыміць таму, што Ілля (Пярун) грукаціць на калясніцы па хмарах і кідае маланкі-стрэлы ў нячыстую сілу, якая можа ператварацца ў розных звяроў, каб выратавацца. У прыродзе сапраўды пасля сонцастаяння (Купалы, Пятра) назіраюцца змены надвор’я як перамога Іллі над Пятром. З гэтымі міфамі, мусіць, і звязана даўняя завядзёнка паляўнічых пачынаць адстрэл звяроў.
Ілля на Беларусі святкаваўся ўсюды. У засушлівае надвор’е Іллі служылі малебны, у якасці ахвяры клалі яйкі ў барознах між градаў. Калі ўвесь час ліў дождж, казалі, што Ілля сушыць адзежу пасля пажару.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *