Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Лепшыя валейбалісты – у Шуміліне

“У  гэтым навучальным годзе валейбалісты нашай спартыўнай школы перамаглі на ўсіх афіцыйных стартах вобласці, – расказаў дырэктар Шумілінскай СДЮШАР Алег Асташонак. – Сістэмнасць у рабоце трэнераў Любові Бабовай і Аляксея Паршыкава прыносіць плён. Каманды розных узростаў выдатна падрыхтаваны. Перад кожным першынством перад спартсменамі ставіцца задача не толькі выйграць спаборніцтвы, а і паказаць годную чэмпіёнскую гульню”.
Нядаўна шумілінскія валейбалісты ў чарговы раз даказалі, што яны мацнейшыя на Віцебшчыне. На першынстве вобласці сярод валейбалістаў 2002 года нараджэння, якая прайшла ў Наваполацку, перамогу святкавала каманда Шумілінскай СДЮШАР, за якую выступалі Мікіта Дарожкін, Мікіта Лабоўкін, Мікіта Сяргееў, Мікіта Шкулаў, Данііл Сафонаў, Аляксандр Лабачоў, Ілья Піульскі, Павел Церашчук, Ілья Хамаганаў, Станіслаў Бяззубенка і Міхаіл Фядотаў.
“За перамогу змагаліся шэсць каманд, – расказвае трэнер Аляксей Паршыкаў. – Найбольш складанай была паўфінальная гульня супраць наваполацкай каманды. Мы саступілі ў першай партыі, але затым хлопцы змаглі настроіцца і “злавіць” гульнявы кураж – без варыянтаў выйгралі тры партыі запар. Не стрымаць было каманду і ў фінале: аршанцы не змаглі “ўзяць” у нас ніводнай партыі”.
Па выніках першынства трэнер Шумілінскай СДЮШАР Аляксей Паршыкаў будзе фарміраваць і рыхтаваць зборную вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскім першынстве, якое пройдзе ў пачатку мая ў Брэсце.

Нашы ў Еўропе
У Чэхіі і Славакіі прайшоў маладзёжны чэмпіянат Еўропы па валейболе. Капітанам маладзёжнай зборнай Беларусі быў наш зямляк выхаванец Шумілінскай СДЮШАР Антон Сушынскі (першыя трэнеры Любоў Бабова і Аляксей Паршыкаў). Па выніках чэмпіянату беларускія валейбалісты занялі пятае месца, якое  дала “пуцёўку” на маладзёжныя Алімпійскія гульні.

Грэка-рымская барацьба
Пад 250 удзельнікаў сабралася на рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе, які прайшоў у Гарадку. На спаборніцтвах удала выступілі юныя барцы з нашага раёна.
У обальскага трэнера Пятра Ганушчанкі двое выхаванцаў заваявалі першыя месцы – Цімафей Карасёў у вагавой катэгорыі 42 кг і Яўген Ліпчанка ў вагавой катэгорыі 26 кг. Выхаванец шумілінскага трэнера Юрыя Сцяпанава Раман Хадуноў у вагавой катэгорыі 38 кг заняў другое месца.  Арцём Галуза, якога трэніруе башнёўскі трэнер Яўген Асташонак, заваяваў трэцяе месца ў вагавой катэгорыі 23 кг.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №31 ад 21.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *