Успешно выступили шумилинские певцы и музыканты на фестивале молодых исполнителей в Полоцке

Культура Молодёжь Новости

Шумілінскія спевакі і музыканты – на вышыні

Паспяховым і шчодрым на ўзнагароды для навучэнцаў Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў стаў фестываль маладых выканаўцаў імя Мікалая Пятрэнкі.

У Полацк, дзе праходзіў абласны фестываль, Шумілінская ДШМ накіравала шэсць сваіх вучняў, кожны з якіх выканаў па два рознахарактарныя творы.
Па спецыяльнасці “вакал” (сольныя спевы) Шуміліна прадстаўляла Аляксандра Графская (настаўнік Н. І. Жаваранкава), яна заваявала другое месца.
Лідзія Кахтэнка (настаўнік А. А. Фёдарава) таксама выступала ў намінацыі “сольныя спевы” і атрымала дыплом за лепшае раскрыццё мастацкага вобразу.
У намінацыі “інструментальная музыка” ад Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў удала выступілі чатыры музыканты. Канстанцін Багачоў (настаўнік А. Д. Ільінец) паказаў віртуозную ігру на баяне і атрымаў першае месца; цымбалістка Дзіяна Пушнякова (настаўнік А. І. Скорынава) – на першым месцы. Першае месца заняла і Ксенія Храмцова – цымбалы (настаўнік А. І Скорынава). Яшчэ адна вучаніца Алены Ігараўны Скорынавай Вікторыя Шыёнак – на другім месцы.
Свой уклад у паспяховае выступленне шумілінскіх музыкантаў унесла канцэртмайстар Ганна Красоўская, якая акампаніравала інструменталістам. Журы адзначыла працу Ганны Сяргееўны ўдзячным лістом.
Багатая скарбонка Шумілінскай ДШМ папоўнілася новымі ўзнагародамі, а настаўнікі і навучэнцы школы падмацавалі свае сілы заслужаным прызнаннем і атрымалі натхненне на пакарэнне новых музычных вяршынь.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №33 ад 27.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *