В Шумилино прошёл районный слёт юных спасателей-пожарных

Безопасность Молодёжь

Ад конкурсу строю да пад’ёму па штурмавой лесвіцы

24 красавіка прайшоў раённы злёт клубаў юных выратавальнікаў-пажарных.
Такія мерапрыемствы накіраваны на папулярызацыю руху юных выратавальнікаў-пажарных, прывіццё культуры бяспекі жыццядзейнасці і ведання правілаў пажарнай бяспекі, умення карыстацца сродкамі пажаратушэння і правільна дзейнічаць у выпадку любой надзвычайнай сітуацыі.
У злёце ўзялі ўдзел 8 каманд з сярэдніх школ №1 і №2 Шуміліна, Обальскай, Башнёўскай, Мікіціхінскай, Кардонскай, Мішневіцкай школ і  раённай гімназіі. Праграма спаборніцтваў уключала наступныя конкурсы: “Агляд строю”, “Пад’ём па штурмавой лесвіцы”, “Візітная картка”, “Знаўцы АБЖ”, “Відэаролік”.
Самым відовішчным конкурсам стаў “Агляд строю”. Дзеці рухаліся страявым крокам, а потым выконвалі страявыя элементы, былі падобныя на салдат з роты ганаровай варты. Лепшымі ў гэтым конкурсе сталі вучні СШ №1, асабіста – Уладзіслаў Шляхтаў (СШ №1), лепшы “камандзір” – Кацярына Лемяшова (СШ №1). Далей быў пад’ём па штурмавой лесвіцы, дзе лепш за ўсіх таксама выступіла каманда СШ №1. Выдатнае веданне правілаў бяспекі жыццядзейнасці паказала  Ганна Цішкевіч з СШ №1. Апроч гэтага, каманды прэзентавалі на суд журы сацыяльныя відэаролікі і візітныя карткі.
Лідарам фіналу стала каманда СШ №1. На другім месцы аказаліся вучні гімназіі, а трэцяе месца дасталася камандзе Мікіціхінскай СШ. Каманды-пераможцы і ўсе ўдзельнікі былі ўзнагаро-джаны граматамі і падарункамі. Каманда СШ №1 абараняла гонар раёна ў вобласці.
Ларыса ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст РАНС.
Юныя выратавальнікі з намеснікам начальніка РАНС І. П. Маскальковым.
Надрукавана ў №34 ад 04.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *