В центре внимания власти – завершение уборки и подготовка к зиме

Актуалии Президент

На вуліцы плюс 30, а трэба думаць пра халады
Месяц жнівень абумовіў тэматыку пытанняў, вынесеных на рабочую нараду ў райвыканкаме, якую правёў учора кіраўнік раёна В. А. Падляшчук.
Завяршэнне ўборкі было вынесена Вальдэмарам Антонавічам на першае месца сярод надзённых задач. Было адзначана, што ўраджай у раёне вырас добры, ёсць усе падставы сцвярджаць, што ён перавысіць намалот 2008 года, калі з палёў было сабрана 35 тысяч тон збожжа. Таму трэба літаральна “выхопліваць кожную пагодлівую хвіліну, каб убраць ураджай без страт”. Ужо сёння, адзначыў старшыня райвыканкама, ААТ “Прыазёрны мір” намалаціў 4553 тоны (у 2008 — 3605), гэта ж гаспадарка першай завяршыла жніво. А вось у “Мішневічах”, райаграсэрвісе, “Лаўжанскім “ і “Ульскім” жніво ідзе “з прабуксоўкай”.
Вырасціць ураджай — паўсправы. Не менш важна спарадкаваць яго і захаваць. У гэтым кантэксце на нарадзе пастаўлена задача захоўваць ураджай бульбы толькі ў бульбасховішчах.
Надзвычай гарачай тэмай з’яўляецца сёння падрыхтоўка да халадоў. Лясгас яўна “правальвае” даведзеныя заданні па нарыхтоўцы дроў і шчапы, а ад яго работы залежаць умовы жыццядзейнасці і камфорту ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, культуры, а таксама работа кацельняў ЖКГ.
На нарадзе В. А. Падляшчук выказаў незадаволенасць работай Обальскага керамічнага завода. Як было сказана, у мадэрнізацыю завода, а дакладней, у кагенерацыйную ўстаноўку было ўкладзена 5 мільярдаў рублёў. Але аддачы няма.
Па гатоўнасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года праінфармавала старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. Ірына Мікалаеўна адзначыла, што ўсе школы і дзіцячыя сады да навучальнага года гатовы, і менавіта камісійны прыём у вялікай ступені садзейнічае таму, што практычна ўсе падрыхтоўчыя работы былі завершаны да пачатку жніўня.
Таму, было адзначана на нарадзе, камісія райвыканкама завітае і ў іншыя ўстановы і арганізацыі, каб пагля-дзець, як там рыхтуюцца да зімы.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №62 ад 16.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *