Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У Гродне прайшоў міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе сярод моладзі. Абальчанін Ягор Ганушчанка (трэнер Пётр Ганушчанка)  заваяваў першае месца ў вагавой катэгорыі  87 кг.
*     *      *
Сянно прымала ўдзельнікаў рэспубліканскага тур-ніру  па грэка-рымскай барацьбе. Выхаванцы Пятра Ганушчанкі заваявалі тры прызавыя месцы: першае – Цімафей Карасёў (вагавая катэгорыя 41 кг), другое – Уладзіслаў Аверчанкоў (вагавая катэгорыя 35 кг), трэцяе – Ілья Канстанцінаў (вагавая катэгорыя 35 кг).

Вавінам в’ет во дао
На адкрытым першынстве Магілёўскай вобласці па вавінам в’ет во дао выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао” раённага цэнтра дзяцей і моладзі выйгралі 22 медалі і ўпэўнена перамаглі ў камандным заліку. “Ва ўсіх катэгорыях, дзе былі заяўлены нашы спартсмены, мы атрымалі перамогі, – расказвае трэнер Святлана Бараноўская. – Шумілінцаў не было толькі ў трох катэгорыях. На першынстве добра выступілі як вопытныя, так і навічкі”.
Першыя месцы ў сваіх катэгорыях выйгралі: Багдан Ушал, Яўген Шаблін, Ягор Мацуганаў, Артур Гарбачоў, Дзяніс Глушакоў, Лізавета Шаракова, Станіслаў Шпулёў і Захар Сімановіч–Лізавета Шаракова ў парных практыкаваннях без зброі.

Фубол
Працягваецца першынство вобласці па футболе. У суботу шумілінскія футбалісты наведаліся ў Сянно ў госці да мясцовага “Камунальніка”. Сустрэча завяршылася з лікам 1:1, у ФК “Шуміліна” вызначыўся Андрэй Шантур.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №41 ад 29.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *