Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Мак
У ходзе правядзення спецыяльных мерапрыемстваў “Мак” супрацоўнікі міліцыі на кватэры непрацуючага жыхара раёна знайшлі 400 грамаў наркатычнага сродку – высушанай макавай саломкі. Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Веласіпед
У жыхаркі Шуміліна вечарам са двара дома прапаў веласіпед. Не марудзячы, жанчына звярнулася ў міліцыю. Па гарачых слядах ліха-дзейка была злоўлена – ёю аказалася непрацуючая жыхарка райцэнтра. Супраць яе ўзбуджана крымінальная справа. Веласіпед знойдзены і вернуты гаспадыні.
Лес
Лес тоіць у сабе вялікую небяспеку. Асабліва для пажылых і хворых на сардэчна-сасудзістую сістэму. У гэтым пераконваюць факты з міліцэйскіх зводак. За два апошнія гады ў раёне  зарэгістраваны чатыры выпадкі, калі пенсіянеры пайшлі ў лес і не вярнуліся. Аднак гэта не служыць прыкладам для іншых. Так, нядаўна пенсіянерка з Башнёў пайшла ў лес і заблудзілася. Родзічы не змаглі знайсці яе самастойна, звярнуліся ў міліцыю. Жанчына знойдзена. Цяпер, напэўна, яна не будзе такой бяспечнай.
“Фіят”
У райаддзел па надзвычайных сітуацыях патэлефанавалі з Башнёў: на вуліцы гарыць легкавая машына. Вяскоўцы самастойна пачалі тушыць “Фіят”, на дапамогу падаспелі і выратавальнікі. Салон аўтамабіля згарэў. Прычыны пажару высвятляюцца.
Шэршні
Практычна кожны дзень жыхары раёна тэлефануюць у аддзел па надзвычайных сітуацыях з просьбай дапамагчы пазбавіцца ад шэршняў, якія пасяліліся на паддашку, у сенцах ці ў хлеўчуках. На мінулым тыдні такія заяўкі былі з Узрэчча, Саладух, Кардона, Каравайніцы, Мішкавіч. Гнёзды шэршняў, укусы якіх небяспечныя для чалавека, знішчаны.
29 пажараў
За студзень-ліпень у раёне адбылося 29 пажараў, урон ад якіх склаў больш за сто мільёнаў рублёў. Адзін дом знішчаны, 13 пашкоджана. Згарэлі дзве гаспадарчыя пабудовы і 15 пашкоджаны. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратавалі на пажарах 9 чалавек, 54 пабудовы.
Надрукавана ў №64 ад 23.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *