День пограничника собрал в Шумилино около 40 стражей границ

Новости Общество

Баявое брацтва непарушнае

Дзень пагранічніка сабраў сёлета ў Шуміліне каля сарака чалавек, якія ў свой час служылі на ахове межаў роднай краіны.
“У 2012 годзе ў аграгарадку Светласельскі каля помніка воінам-землякам, якія загінулі ў часы Вялікай Айчыннай вайны, пагранічнікі Шуміліншчыны ўстанавілі памятны знак: два пагранічныя слупы – адзін, як у гады Савецкага Саюза (многія шумілінцы служылі ў той час у пагранічных войсках), і сучасны – Рэспублікі Беларусь”.  З гэта часу тут па традыцыі  збіраюцца шумілінскія пагранічнікі”, – расказаў былы пагранічнік Аляксей Цімафееў.
Святкаванне Дня пагранічніка прайшло ў сяброўскай цёплай атмасферы. Людзі ў зялёных фуражках успаміналі  службу на мяжы. А святочную атмасферу дапоўнілі “жывыя”  выступленні шумілінскіх спевакоў, якія  праходзілі тэрміновую службу ў пагранічных войсках, – Аляксея Цімафеева, Юрыя Раманава і Максіма Крыгіна.
Шумілінская суполка пагранічнікаў штогод папаўняецца новымі сябрамі. Як сказаў начальнік адасобленай групы Шу-мілінскага раёна АРВК Андрэй Собін, сёння дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь ахоўваюць пяць нашых землякоў: Ілья Данчанка і Ягор Ратнікаў служаць у Полацкім пагранічным атрадзе, Яўген Баравікоў – у Смаргонскім, Мікіта Кадукоў – у Лідскім, Артур Анішчанка – у Брэсцкім пагранічным атрадзе.
Крыху гісторыі. 28 мая 1918 года старшынёй Савета Народных Камісараў Уладзі-мірам Леніным быў падпісаны дэкрэт “Аб заснаванні пагранічнай аховы”.
27 кастрычніка 1922 года загадам па войсках было ўтворана сем пагранічных акруг, у тым ліку і Заходняя акруга, якая павінна была забяспечыць ахову беларускага ўчастка мяжы  з Латвіяй і Польшчай.
22 чэрвеня 1941 года Германія распачала вайну з Савецкім Саюзам, першымі ў бой з ворагамі ўступілі пагранічнікі.
20 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў Пастанову “Аб падпарадкаванні пагранічных войскаў КДБ  СССР, якія дыслакуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”. З гэтага часу пачалі стварацца нацыянальныя пагранічныя войскі.
11 студзеня 1997 года Галоўнае ўпраўленне пагранічных войск Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Дзяржаўны камітэт пагранічных войск Рэспублікі Беларусь.
27 верасня 2007 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пагранічныя войскі  былі пераўтвораны ў органы пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №42 ад 01.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *