Комиссия по содействию занятости населения Шумилинского района провела заседание

Актуалии Общество Экономика

Дапамагчы ў пошуках работы

У пятніцу адбылося  пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва ў Шумілінскім раёне. Яго правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, якая з’яўляецца і старшынёй названай камісіі.

Ірына Мікалаеўна адзначыла, што камісія створана рашэннем раённага выканаўчага камітэта з мэтай каардынацыі работы па рэалізацыі норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”. У склад камісіі ўвайшлі намеснікі старшыні райвыканкама па сацыяльных і эканамічных пытаннях, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, спецыялісты, кіраўнікі раённых службаў, прадстаўнікі раённых прафсаюзных арганізацый, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.
Адной з першых задач камісіі стане каардынацыя работы па фарміраванні базы даных на грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы, а таксама па інфармаванні названых грамадзян аб занясенні ў гэтую базу даных. Камісія будзе фарміраваць спіс грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія будуць аплачваць паслугі, вызначаныя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па поўнай цане, а таксама разглядаць заявы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, ці членаў іх сямей аб поўным ці частковым вызваленні ад такой платы ў сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Камісія будзе займацца садзейнічаннем у працаўладкаванні названай катэгорыі грамадзян, аказаннем ім кансультацыйнай, метадычнай і прававой дапамогі па працаўладкаванні ці самазанятасці. Таксама на яе ўскладзена работа па тлумачэнні сацыяльна-працоўных гарантый, якія дзяржава прадстаўляе грамадзянам, і па арыентаванні грамадзян на ажыццяўленне легальнай дзейнасці.
Дарэчы, у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 24 красавіка 2018 года №314 працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, павінны будуць аплачваць па тарыфах, якія забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат:
з 1 студзеня 2019 года – гарачае водазабеспячэнне;
з 1 кастрычніка 2019 года – газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэнне.
На пасяджэнні камісіі быў зацверджаны план работы на 2018 год, вызначаны асноўныя напрамкі работы і вырашаны асноўныя арганізацыйныя пытанні яе дзейнасці.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №45 ад 12.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *