Семинар районных идеологов прошёл на Обольском керамическом заводе

Общество

Доска почёта Обольского керамического завода

“Робім так, каб вярнуць гордасць за родны завод”
Семінар ідэалагічнага актыву раёна, які прайшоў на базе Обальскага керамічнага завода, азначыў некалькі жыццёва важных аспектаў.
Прыемна ўразіла ўтульная мясціна, дзе знайшлі прапіску лепшыя людзі завода. Такога маштабу і, калі хочаце, рэспектабельнасці Дошка гонару прадпрыемства прасіла даўно. Адкрыццё яе было для завадчан падзеяй. Ацанілі дызайн Дошкі гонару і ўдзельнікі семінара. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце завода Г. І. Бабахіна раскрыла некаторыя сакрэты дызайнерскага рашэння. Тыя восем тумбаў, што месцяцца паўз акуратна выкладзенай пліткі, сімвалізуюць восем відаў цэглы, якую тут выдаюць “на-гара”.
Пасля  азнаямлення з адкрытай нядаўна Дошкай гонару ОКЗ семінарскія заняткі прадоўжыліся ў зале пасяджэнняў  прадпрыемства. Адкрыў іх намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. Слова зноў даецца Г. І. Бабахінай. Ганна Іванаўна правяла экскурс ў гісторыю Обальскага керамічнага,  расказала аб  поспехах на той час, калі прадпрыемства было на піку славы, падзялілася праблемамі. Нялёгкі, тым не менш, цяперашні час для прадпрыемства. Шмат гаворкі пра рэканструкцыю цэха № 1, але воз з месца, вобразна кажучы, скранаецца неахвотна. Патрэбны салідныя інвестыцыі. Нядаўна зманціравана і прайшла выпрабаванні кагенерацыйная ўстаноўка. Яна нятанная, аднак дазволіць эканоміць. А гэта важна ў наш час, калі ідзе падаражанне электраэнергіі.
Нягледзячы на цяжкасці, на заводзе не забываюцца на сацыяльныя гарантыі для рабочых, дапамагаюць набыць сумежныя будаўнічыя спецыяльнасці, трымаюць цесную сувязь з мясцовай школай.
— Словам, робім так, каб вярнуць ранейшую гордасць за родны завод, — рэзюмавала Г. І. Бабахіна.
Перш чым удзельнікаў семінара правесці па цэхах завода, наладзілі тэарэтычную частку заняткаў. Аб прафілактыцы п’янства і алкагалізму, аб рабоце назіральнай камісіі пры райвыканкаме расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Т. В. Карлік; на рабоце раённай камісіі па садзейнічанні сям’і і школе, на арганізацыі падпіскі на перыядычныя выданні спынілася начальнік аддзела ідэалагічнай работы С. Д. Вярцінская; пра сустрэчы ў працоўных калектывах паведаміла галоўны спецыяліст аддзела Л. В. Шаўцова. Галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама В. Г. Навіцкая нядаўна абрана старшынёй раённай арганізацыі жаночых саветаў, таму яна была зацікаўлена ў наладжванні кантактаў з ідэолагамі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Акрамя гэтага, В. Г. Навіцкая расказала аб стварэнні камісій па вызначэнні пераможцаў конкурсу “Мая зямля — мой родны дом”.
Напрыканцы семінару Г. І. Бабахіна запрасіла наведаць выставачную залу завода, азнаёміла з работай цэха № 2.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №64 ад 23.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *