Шумилинский студотряд работает на благоустройстве дендропарка

Молодёжь Новости

Фронт работы – дэндрапарк

Як паведаміла в.а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Вольга Рылова, звыш 6 тысяч маладых людзей аб’яднаюць сёлета студатрады. Сёлета, як і летась, па выніках работы будуць абраны лепшыя студатрады рэспублікі. У інтэрнеце работу маладых можна адсочваць па хэштэгу #трудкрут!.
У сераду і ў Шуміліне пачаў работу студатрад, у які ўвайшлі сямёра 14-15-гадовых падлеткаў з шумілінскіх СШ №1 і СШ №2.  На працягу дзесяці дзён маладыя людзі будуць працаваць у Шумілінскім лясгасе. “Лясгас не першы год прымае студатрад, – адзначае галоўны ляснічы Дзмітрый Падляшчук. – Сёлета мы вызначылі, што моладзь будзе працаваць у дэндрапарку, у прыватнасці, будзе задзейнічана на добраўпарадкаванні і афарбоўцы малых архітэктурных формаў”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №46 ад 15.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *