80 воспитанников Шумилинской ДЮСШ отдохнут этим летом в оздоровительном лагере «Старт»

Актуалии Здоровье Спорт, туризм

«Лепшы адпачынак у “Старце”» –
перакананы выхаванцы СДЮШАР, якія адпачываюць і аздараўляюцца ў лагеры “Старт” пры спартыўнай школе.


“За лета у нас адпачнуць 80 дзяцей на дзвюх зменах, – расказвае начальнік лагера Людміла Харкавец. – На кожны дзень – свая праграма. Зразумела, што пераважаюць валейбол і актыўны адпачынак. Хаця будзе дастаткова і экскурсій, пазнавальных квестаў, паходаў”.
Выхавальнікамі ў “Старце” працуюць трэнеры СДЮШАР.  Што-дзённа праводзяць адну-дзве трэніроўкі па валейболе ў спартыўнай зале і па пляжным валейболе на валейбольнай пляцоўцы на стадыёне. Даспадобы выхаванцам лагера наведванне басейна ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Чакаюць юных спартсменаў таварыскія гульні з камандамі з Бешанковічаў, Віцебска і Наваполацка. Прычым, гуляць будуць як дома, так і ў гасцях.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №48 ад 22.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *