Руслан Марцинкевич: «Экспертизы помогают установить личность виновного»

Новости Общество

Экспертыза выявіць злачынцу

1 ліпеня 2013 года ў Рэспубліцы Беларусь пачаў сваю дзейнасць Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. З нагоды 5-гадовага юбілею размаўляем з начальнікам міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Русланам Анатольевічам МАРЦІНКЕВІЧАМ.
– Руслан Анатольевіч, ці магчыма падлічыць, колькі ўсяго экспертыз было зроблена вашымі супрацоўнікамі за гэтыя пяць гадоў? Напэўна лічба вялікая …
– Усяго за 5 год экспертамі Шумілінскага міжраённага аддзела праведзена:2746 аглядаў месцаў здарэнняў, 3206 экспертыз і даследаванняў. Падчас аглядаў месцаў здарэнняў канфіскавана больш за 1000 розных відаў слядоў (аб’ектаў), устаноўлена больш за 500 супадзенняў з асобамі (у тым ліку з прадметамі іх адзення і абутку, прыладамі злачынстваў і інш.) пры працы з крыміналістычнымі ўлікам і пры вытворчасці экспертыз.
– Якія віды даследаванняў выконвае міжраённы аддзел? З якімі праблемамі жыхары нашага раёна могуць да вас звярнуцца?
– За гэтыя пяць год экспертныя заключэнні нашых спецыялістаў шмат разоў аказвалі неацэнную дапамогу ў вырашэнні спрэчных пытанняў. Судовыя эксперты робяць разнастайныя экспертызы, адны з іх робяцца ў міжраённым аддзеле, другія – у абласным упраўленні, а найбольш складаныя – у Мінску.
Да прыкладу, многія добрасумленныя пакупнікі маглі б набыць аўтамабілі з перабітымі кузаўнымі нумарамі. У выніку засталіся б і без машыны, і без грошай. Але, зрабіўшы ў абласным упраўленнi перад набыццём экспертызу аддаленых маркіровачных пазначэнняў транспартных сродкаў і атрымаўшы на рукі даведкі эксперта, яны своечасова адмовіліся ад здзелак.
Падобная сітуацыя і з набіраючымі папулярнасць экспертызамі па ўсталяванні магчымасці здзелкі з грамадзянамі. Перш чым купіць кватэру ці дачу ў пажылога чалавека, грамадзянiна, які пакутуе псіхічнымі захворваннямі, або чалавека, якi злоўжываюць алкаголем, мэтазгодна атрымаць заключэнне псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы аб яго здольнасці альбо няздольнасці разумець значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі пры афармленні грамадзянскага акта. Гэта зберажэ вас ад неапраўданай рызыкі пазбавіцца маёмасці пасля здзяйснення здзелкі.
Акрамя таго, нашы спецыялісты без праблем аднаўляюць згубленую з электронных носьбітаў інфармацыю, няхай гэта будзе сямейны фотаархіў, выпадкова выдалены з флэшкі, або важная бухгалтарская дакументацыя, якая знікла з жорсткага дыска камп’ютара камерцыйнай фірмы.
У медыцынскім блоку на першым месцы па запатрабаванасці – генетычная экспертыза па ўсталяванні спрэчнага сваяцтва (бацькоўства). Больш за 700 экспертыз па вобласці выканалі генетыкі Дзяржкамтэта з красавіка 2014 года (менавіта тады стала магчымым праводзіць даследаванне ў Віцебску) па красавік 2018 года. Больш за тое з мінулага года ДНК-экспертызы стала магчымым правесці ананімна.
– Навукова-тэхнічны прагрэс сёння рухаецца сямімільнымі крокамі, і ўвесь час з’яўляюцца новыя сродкі і методыкі для даследаванняў. З дапамогай сучасных сродкаў з’яўляюцца новыя факты, сляды. І раскрываюцца злачынствам, якія былі здзейснены даволі даўно?
– Экспертызы па такіх справах – адзін з прыкладаў таго, як навука дапамагае ў раскрыцці злачынстваў. Сапраўды, дзякуючы новым методыкам і абсталяванню нераскрытыя справы з 90-х атрымалі новы ход. Што тычыцца Шумілінскага і Гарадоцкага раёнаў, то такіх прыкладаў няма. А вось па вобласці – дастаткова.
Напрыклад, праведзеныя экспертызы дапамаглі ўстанавіць асобу вінаватага ў забойстве са згвалтаваннем непаўналетняй дзяўчынкі, якое было здзейснена 25 гадоў таму ў Віцебску. Яго раскрылі толькі дзякуючы генетычнай экспертызе.
Вясной у Віцебску была адноўлена вытворчасць па двух згвалтаваннях, якія адбыліся ў 2004 і 2010 гадах. Падставамі для аднаўлення вытворчасці ў абодвух выпадках паслужылі паведамленні аб супадзенні генатыпаў мужчын, чые біялагічныя сляды былі выяўлены на вопратцы і целах пацярпелых, з генатыпам асоб, узоры якіх былі змешчаны ў базу дадзеных ДНК. Мужчынам прад’яўлена абвінавачванне і абраная мера затрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Штогод у Беларусі даследуецца да 7 тыс. аб’ектаў са спраў мінулых гадоў. Многія з іх прывядуць да разгадак цяжкіх злачынстваў і нават праз шмат год не дазволяць вінаватым пазбегнуць законнага пакарання.
– Дзякуй за размову.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №49 ад 26.06.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *