Обновлённый “Метан” приглашает посетителей

Актуалии Новости

Адноўлены “Метан”  запрашае гасцей
26 жніўня ў 18.00 адноўленае кафэ “Метан” РВУ “Шумілінарайгаз” запрашае жыхароў і гасцей Шуміліна ў свае ўтульныя залы.
24 жніўня адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленага кафэ. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі старшыня раённага выканаўчага камітэта В. А. Падляшчук і генеральны дырэктар УП “Віцебскаблгаз” П. П. Шэршань.

Председатель районного исполнительного комитета В. А. Подлещук и генеральный директор УП "Витебскоблгаз" П. П. Шершень в обновлённом "Метане"

Кафэ сустрэне прыгожым інтэр’ерам з барнай стойкай, столікам дзіджэя, зоркавым “небам”. Добрага настрою дадасць сучаснае гукавое і светлавое абсталяванне, адноўлены посуд, сталовая бялізна.
Жадаючым пасядзець прыватнай кампаніяй у зацішку “Метан” прапануе банкетную залу ці дзве VIP-кабіны.
Гаспадары ўтульнага кафэ падумалі і пра тых, хто хоча пасядзець за чашачкай кавы, паслухаць прыемную музыку — менавіта для гэтага тут устаноўлена сучасная кава-машына, якая прыгатуе каву эспрэса, капучына ці іншы гатунак на ваш густ.
24 жніўня адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленага кафэ. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прынялі старшыня раённага выканаўчага камітэта В. А. Падляшчук і генеральны дырэктар УП “Віцебскаблгаз” П. П. Шэршань. Сведкамі гэтай прыемнай падзеі сталі і дырэктары райгазаў усіх раёнаў вобласці — удзельнікі выязной вытворчай нарады, якая праходзіла ў гэты дзень на базе РВУ “Шумілінарайгаз”.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №65 ад 26.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *