Когда работник АПК ещё и отменный турист

Новости Спорт, туризм Экономика

На турзлёт – у Паставы

Упершыню ў гэтым годзе Віцебская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК арганізавала абласны турзлёт для сваіх работнікаў.
У абласным турзлёце прафсаюзаў работнікаў АПК, які праходзіў у мінулыя выхадныя ў Паставах, бралі ўдзел 17 каманд Віцебшчыны. Паколькі зараз для сельскай гаспадаркі напружаны час касавіцы і кожны чалавек на вагу золата, многія раёны аб’ядналіся ў зборныя каманды. Так, Шуміліншчына выступала разам з прадстаўнікамі Віцебскага раёна. Дэлегацыю нашага раёна ўзначаліла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.

“Наша аб’яднаная каманда “Каскад” налічвала 13 чалавек, – расказала Вольга Іванаўна. – Крыху хваляваліся, бо ведалі: сапернікі ў нас дастойныя. І няхай мы не былі заўзятымі спартсменамі, але ж вельмі стараліся. Наша каманда заняла першыя месцы па валейболе і дартцсе, трэцяе – па футболе. Па выніках усіх конкурсаў каманда “Каскад” аказалася чацвёртай. Але ж для нас гэта сапраўдная перамога – абышлі 13 каманд вобласці. Да таго ж, на турзлёце добра адпачылі, набылі новых сяброў. На наступны год мы падрыхтуемся як след і абавязкова пераможам. Дарэчы, за дапамогу ў падрыхтоўцы да турзлёту выказваем шчырую ўдзячнасць КУСГП “Сіроцінскі” (дырэктар М. У. Прыгодзіч)”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *