«Белтелеком» расширяет услуги

Общество Экономика

Арыентацыя на спажыўца
Ужо не першы год “Белтэлекам” у сваёй рабоце вылучае тры галоўныя накірункі развіцця паслуг. Па-першае, гэта традыцыйная ва ўсе часы для электрасувязі тэлефанізацыя, па-другое, доступ у інтэрнэт і перадача інфармацыі, па-трэцяе, лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне. Усе гэтыя накірункі арыентаваны на спажыўца і паспяхова рэалізуюцца на тэрыторыі нашага раёна.
Начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Ю. Р. Маскалькоў кажа, што ўжо мінуў той час, калі на ўстаноўку тэлефона існавала чарга ці не было тэхнічных магчымасцяў для гэтага ў той ці іншай вёсцы раёна. Сёння кожны жадаючы незалежна ад месца пражывання можа ўстанавіць стацыянарны тэлефон, прычым, па даволі даступнай цане — усяго за 60 тысяч 420 рублёў. З пачатку года больш за 200 чалавек устанавілі кватэрныя тэлефоны. “Больш таго, — працягвае Юрый Рыгоравіч, — дзякуючы праводзімай “Белтэлекамам” акцыі гэтым летам кожны дачнік можа ўстанавіць тэлефон наогул за паўцаны”.
Што тычыцца “сусветнай павуціны”. У раёне дзейнічае пяць вузлоў — у райцэнтры, Обалі, Мікіцісе, Мішневічах і Прыазёрным. Гэта значыць, што жыхары гэтых населеных пунктаў маюць магчымасць быць паўнацэннымі карыстальнікамі сеткі інтэрнэт пад гандлёвай маркай ByFly. І не толькі. Усе ўладальнікі бесправадных тэлефонаў, падключаных па тэхналогіі WLL (дарэчы, такія абаненты зараз ёсць у любой кропцы раёна), — гэта таксама патэнцыяльныя карыстальнікі інтэрнэту.
Як запэўніў начальнік РВЭС, дзеючыя тарыфныя планы дазваляюць задаволіць любы попыт. Напрыклад, для пачынаючых усяго за 19 тысяч рублёў у месяц “Белтэлекам” прапануе тарыф “Камфорт лайт” з аб’ёмам трафіку 1 Гбайт.
Карыстаецца попытам сярод насельніцтва Шуміліншчыны і лічбавае інтэрактыўнае тэлебачанне пад гандлёвай маркай Zala. Пацвярджае гэта і той факт, што толькі з пачатку года ў раёне з’явілася больш за тысячу карыстальнікаў. Гэта добрая магчымасць найперш для ўладальнікаў прыватных дамоў, дзе не падключана кабельнае тэлебачанне. Паслуга зараз даступна ў райцэнтры, Обалі, Мікіцісе, Мішневічах і Прыазёрным. Прычым як для фізічных, так і для юрыдычных асоб.
“У “Zala” шмат магчымасцяў, — кажа Ю. Р. Маскалькоў. — Можна ставіць эфір на паўзу, перамотваць перадачы, запісваць іх, устанаўліваць караоке, віртуальную кіназалу (выбіраць для прагляду фільм).”
У перспектыве раённага вузла электрасувязі да канца года закончыць праектныя работы па арганізацыі вузлоў перадачы даных у Амбросавічах, Башнях, Крывым Сяле, Слабадзе. Пакуль што ўсё ідзе па плану. Неўзабаве жыхары і гэтых населеных пунктаў змогуць ацаніць усе паслугі, якія сёння прапануе “Белтэлекам”.

Автор Елена КАРПУШЕНКО.
Опубликовано в №58 от 30.07.2010



1 комментарий по теме “«Белтелеком» расширяет услуги

  1. Поздравляю всех экономистов с Днем экономиста. Особенно того, который каждый день сидит справа и улыбается. Успехов в труде и личной жизни.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *