В Оболи ввели в строй станцию обезжелезования

Актуалии Здоровье Новости

У обальскіх кранах – чыстая вада
7 ліпеня ў г. п. Обаль урачыста ўведзена ў эксплуатацыю станцыя  абезжалезвання.

Урачыстае адкрыццё станцыі абезжалезвання ў г. п. Обаль

Шуміліншчына багатая на водныя крыніцы, але для большасці населеных пунктаў раёна вельмі актуальнай з’яўляецца праблема якасці пітной вады, бо падземныя воды, якія паступаюць з артэзіянскіх свідравін, утрымліваюць вялікую колькасць жалеза. Існавала такая праблема і для 2,5 тысячы жыхароў гарадскога пасёлка Обаль. І вось гэтая праблема, дзякуючы агульным намаганням раённых і абласных уладаў, вырашылася.

Моцныя фільтры ачышчаюць да 55 кубаметраў вады ў гадзіну

У ходзе ўрачыстага адкрыцця станцыі старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў заўважыў, што станцыя абезжалезвання стала цудоўным падарункам для абальчан, і адным з аб’ектаў, якія рэгулярна ўводзяцца ў эксплуатацыю ў нашым раёне.
Генеральны дырэктар УП “Віцебскаблводаканал” Аляксей Хвалько адзначыў, што якасць пітной вады ўплывае на здароўе людзей, на якасць іх жыцця. У Дзяржаўнай праграме “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” на 2016-2020 гады есць падпраграма “Чыстая вада”, і менавіта дзякуючы гэтай праграме такія ачышчальныя станцыі ўзводзяцца ў многіх гарадах і пасёлках Віцебшчыны. Цяпер для жыхароў Обалі істотна палепшыцца якасць пітной вады. Новая аўтаматызаваная станцыя мае высокую прадукцыйнасць і забяспечыць усе патрэбы абальчан.
Урачысты момант: ганаровыя госці – старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў і генеральны дырэктар УП “Віцебскаблводаканал” Аляксей Хвалько пераразаюць чырвоную стужку. Чыстая вада пайшла ў обальскі водаправод.
*         *          *

Праект аўтаматызаванай станцыі абезжалезвання ў г. п. Обаль быў створаны ў 2016 годзе. Віцебскі аблвыканкам уключыў аб’ект у спіс на рэалізацыю ў рамках праекта “Развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення”, які фінансуецца за кошт займаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця. Заказчыкам праекта выступіла УП “Віцебскаблводаканал”, выканаўцам работ стала ААТ “Гомельпрамбурвод”. Работа пачалася ў снежні 2017 года, і да ліпеня 2018 года кантэйнерная станцыя па ачыстцы вады з неабходнымі водаправоднымі сеткамі была пабудавана. Кошт будаўніцтва склаў больш за 130 тысяч долараў.
Сяргей Ермалаеў.
Надрукавана ў №52 ад 10.07.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *